Свет1616

«Вы не з заходняй Украіны?» Кірыл высмеяў святара, які сказаў, што Царква павінна займацца верай, а не патрыятызмам

Кіраўніку РПЦ на сходзе са свяшчэннікамі Маскоўскай мітраполіі задалі не вельмі зручнае пытанне.

Патрыярх Кірыл. Фота: Yegor Aleyev / TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

Патрыярх Кірыл высмеяў святара, які задаў яму пытанне аб «патрыятычнай тэндэнцыі» ў Рускай праваслаўнай царкве.

Дыялог здарыўся на епархіяльным сходзе Маскоўскай мітраполіі. Відэа з сустрэчы апублікаваў Андрэй Кураеў.

Пытанне патрыярху задаў святар Аляксей Шляпін з Мажайска.

«Я не згодны з такой патрыятычнай тэндэнцыяй у царкоўных адносінах. […] Абавязак святара — весці людзей у Царства Нябеснае, а не патрыятызмам займацца», — сказаў святар.

Кіраўнік РПЦ у адказ засмяяўся. 

«Вось гэта выдатна, так? Першы раз такое чую! Вы, бацюшка, не з заходняй Украіны выпадкова? Ідзіце, сядзьце і сур'ёзна падумайце пра ўсё тое, што вы зараз тут ляпнулі», — заявіў Кірыл.

Пасля яго слоў уся зала, у якой знаходзіліся ў асноўным святары, засмяялася і заапладзіравала. 

Каментары16

  • Гэта ўжо нават горай чым у Пн.Карэі
    12.02.2025
    “Пасля слоў Кірыла ўся зала, у якой знаходзіліся ў асноўным святары, засмяялася і заапладзіравала.”
  • Андрусь
    12.02.2025
    РПЦ гэта аснова злачыннага " рускага свету"
  • Янка
    12.02.2025
    Паспяховы тытуневы бізнэсмэн Гундзяеў у чарговы раз прадэманстраваў нявуства ў хрысціянскай тэалогіі.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне4

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

Загубіла жыццё праваслаўнага дырэктара, які хацеў стаць прэзідэнтам. Гісторыя самай дзіўнай царквы Мінска10

Мінчук ператварыў аднапакаёвую кватэру ў хатні кінатэатр. А зараз збіраецца яе прадаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне4

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць