Беларуска двойчы выйграла моладзевы чэмпіянат Еўропы па каратэ. Але выступала за Польшчу
Ксенія Дрончанка перамагла ў моладзевым чэмпіянаце Еўропы па каратэ другі раз запар, піша Tribuna.

Моладзевы чэмпіянат Еўропы па каратэ скончыўся ў Польшчы 9 лютага. На ім Ксенія Дрончанка выступала ў раздзеле кумітэ (паядынак з абмежаваным кантактам) у катэгорыі да 55 кілаграмаў.
Перамогу дзяўчына атрымала другі год запар — выступаючы за польскую зборную.
У Беларусі Дрончанка прадстаўляла каманду Гомельскай вобласці і шмат разоў станавілася чэмпіёнкай краіны па юніёрах.
Па якой менавіта прычыне дзяўчына пераехала ў Польшчу, невядома. У 2020 годзе спартсменка апублікавала сваё фота з нацыянальным сцягам і напісала:
«Сёння я адчула гордасць, што я беларуска, я пабачыла прыгожых, разумных і добрых людзей, аб'яднаных адной мэтай, я ўсвядоміла, што такое нацыянальная гордасць, салідарнасць і адзінства».

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць
Яшчэ адна спартсменка з Беларусі атрымала польскае грамадзянства
Беларуская шахматыстка пераабулася чарговы раз — выступала за Расію, цяпер будзе за Аўстрыю
Арына Сабаленка абвясціла пра хуткае завяршэнне кар'еры і стварэнне сям’і
Каментары