Усяго патроху33

Як хутка зняць этыкетку са слоіка? Не трэба саскрабаць!

Ёсць простыя і эфектыўныя спосабы адклеіць этыкеткі — без пакутлівага шаравання і скробання.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Выдаленне этыкетак са слоікаў можа стаць сапраўдным выпрабаваннем. Звычайна проста памыць — мала, але ёсць простыя і дзейсныя метады, якія дапамогуць хутка і часам нават весела даць рады гэтай задачы.

Выкарыстоўвайце інгрэдыенты, якія ёсць у вас пад рукой, і ніякага клею не застанецца.

Самы просты спосаб зняць налепкі са шклатары — намачыць яе ў гарачай вадзе. Дадайце трохі вадкасці для мыцця посуду, і хай трохі адмокне — клей разыдзецца, і этыкетка лёгка адстане, а рэшткі клею проста губкай здымуцца. Адмакае эыткетка за 15—30 хвілін.

Калі ўсё яшчэ засталіся сляды клею, можна скарыстацца іншым прыёмам. Вазьміце звычайную харчовую соду. Пры патрэбе, намажце содай на пару хвілін, а пасля здыміце рэшткі клею губкай.

Алей і масла таксама могуць быць эфектыўнымі, каб адчысціць этыкеткі. Проста нанясіце іх на налепку і пакіньце на паўгадзіны. Пасля гэтага пазбавіцца ад яе будзе надзвычай лёгка.

Вы здзівіцеся, але добра здымае этыкеткі нават маянэз. Ягоны тлушч можа быць шкодны для здароўя, затое ён вельмі эфектыўна растварае клей, дзякуючы чаму этыкетка сама адрываецца ад слоіка.

Ну, і калі ўжо гаворка зайшла пра нетыповыя і забаўныя спосабы, вось яшчэ адзін: цёплы струмень паветра з фена для валасоў. Высокая тэмпература размякчае клей, таму налепку можна выдаліць без праблем.

Яшчэ адзін эфектыўны метад — закіпяціце ваду ў чайніку і патрымайце слоік над парай каля хвіліны, выкарыстоўваючы рукавіцу, бо ён можа быць гарачым. Здыміце этыкетку і паўтарыце дзеянне, пакуль са слоіка не знікне клей. Пасля гэтага вытрыце яго насуха.

Каментары3

  • даведка
    09.02.2025
    Приходилось мне сталкиваться с такими ситуациями, что если удавалось как-то отодрать саму этикетку, то на стеклянной поверхности оставались полосы клея.
  • шмаравідла
    09.02.2025
    цяпер такія кляі, што бывае лягчэй плюнуць на тый слоік, чым адзіраць
  • фенн
    09.02.2025
    раней сапраўды дастаткова было нанесці алей на плямы клею і пацерці, то зараз такое рэдкасць. і кіпяціла слоікі, і што толькі не рабіла... смешна чытаць пра фен і маянэз

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне2

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

Загубіла жыццё праваслаўнага дырэктара, які хацеў стаць прэзідэнтам. Гісторыя самай дзіўнай царквы Мінска10

Мінчук ператварыў аднапакаёвую кватэру ў хатні кінатэатр. А зараз збіраецца яе прадаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне2

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць