Украінскія вайскоўцы з 28-й асобнай механізаванай брыгады імя Рыцараў Зімовага Паходу 8 лютага збілі расійскі баявы самалёт Су-25. Самалёт удалося збіць на Тарэцкім кірунку на Данбасе.

«Яшчэ адным расійскім штурмавіком стала менш на Тарэцкім кірунку дзякуючы нашым ваярам СПА», — паведамілі ў брыгадзе.
Пасля вайскоўцы апублікавалі відэа збіцця самалёта і расказалі, што «прызямліць» штурмавік атрымалася пры дапамозе пераноснага зенітна-ракетнага комплекса «Ігла». Атакавалі самалёт зводнае зенітна-ракетнае падраздзяленне 28-й асобнай механізаванай брыгады і 57-га асобнага батальёна Сіл тэрытарыяльнай абароны.
Пасля збіцця самалёта расійскі верталёт Мі-8 спрабаваў эвакуяваць пілота, але па ім таксама ўдарылі і, верагодна, пашкодзілі.
«Верталёт, кульгаючы, вярнуўся назад і мае патрэбу ў немалым рамонце. Пілот варожага Су-25 застаўся кінуты», — паведамілі ў 28-й брыгадзе.
Паводле звестак Генеральнага штаба УСУ, з пачатку поўнамаштабнай вайны ўкраінскія вайскоўцы збілі 369 самалётаў і 331 верталёт расійскай арміі.
Каментары
Пилот был один.Катапультировался.За ним прилетел вражеский верталёт и .не смотря на одно попадание в него эфпивишки.смог забрать лётчика и улететь.
Так что птичка минус.а летун выжил