Адаму Мальдзісу за тры гады на магіле дагэтуль не паставілі помніка
Тры гады з намі няма знанага літаратуразнаўцы, крытыка і публіцыста Адама Мальдзіса, які памёр у студзені 2022 г.

А яго магіла на могілках у роднай вёсцы Задворнікі Астравецкага раёна выглядае і па гэты дзень вось так, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале «Суполка беларускіх пісьменнікаў»
Прыкра, што нашчадкам не хапіла часу, каб па прашэсці трох гадоў, усталяваць няхай і сціплы, але надзейны помнік.
Крыж, вядома, прастаіць яшчэ колькі сезонаў, але потым пахаванне рызыкуе не толькі занядбацца, але і стаць проста безыменным.
Каментары