У Мінску памерла 85-гадовая Валянціна Барадуліна, удава народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Пра гэта паведаміла «Люстэрка», спасылаючыся на прэзідэнтку Беларускага ПЭН-Цэнтра Таццяну Нядбай.

Валянціна Барадуліна з мужам Рыгорам
Па словах Таццяны Нядбай, Валянціна Барадуліна памерла ў Мінску на гэтым тыдні. Дакладная дата смерці і яе абставіны прэзідэнтцы ПЭН-цэнтра невядомыя.
Рыгор Барадулін пражыў з жонкай Валянцінай больш за 50 гадоў, жанчына ўжо пасля яго смерці напісала пра іх сумеснае жыццё непрыхарошаныя ўспаміны. Сам ён памёр больш за 10 гадоў таму, 2 сакавіка 2014 года.
Каментары
Ты са мною
I ў радасці, і ў бядзе,
I ў сумятні віратлівай,
І ў цярплівай маркоце.
Тваё павадырства
Па свеце вядзе,
Ты крылле, як ластаўцы,
Даеш душы на адлёце.
Ты са мной,
Каб не быў я ў самоце нідзе.
Ласка Твая маладая
Ад знянацкай надзеі.
Кара Твая відушчая ведае,
Дзе
Жыве дабрыня,
Дзе ліха лішаць ліхадзеі.
Я да скону ў палоне Тваім,
I пасля
Папрашуся застацца
У вечным палоне душою.
Я з Табою,
Пакуль мяне носіць зямля.
I калі перастану быць,
Застануся з Табою.