Свет1111

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»

Амерыканскі мільярдэр, кіраўнік кампаній Tesla і SpaceX Ілан Маск зрабіў заяву з нагоды выбараў у нямецкі Бундэстаг, якія маюць адбыцца неўзабаве, піша Bild.

Ілан Маск (справа) з абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Фота: Brandon Bell/Pool via AP, File

«Толькі АдГ можа выратаваць Германію», — напісаў Маск у сацыяльнай сетцы X, якая належыць яму самому. Гэта быў подпіс да рэпосту відэа прыхільніцы «Альтэрнатывы для Германіі» Наомі Зайбт, якая крытыкавала палітыку кандыдата ў канцлеры ад ХДС Фрыдрыха Мерца.

У прыватнасці, Зайбт сцвярджае, што «мэйнстрым-медыя» ўжо абвясцілі Мерца канцлерам, ігнаруючы існаванне «Альтэрнатывы для Германіі». Акрамя таго, яна рэзка выказалася пра лідараў «зялёных», назваўшы іх курс «экасацыялістычным нацыянальным самагубствам».

Кандыдат ад АдГ на пасаду канцлера Аліса Вайдэль аператыўна адрэагавала на пост Маска. Паводле яе слоў, Маск «дакладна бачыць, што адбываецца ў Германіі».

Яна таксама дадала спасылку на сваё інтэрв'ю для Bloomberg, у якім расказвае пра «савецкі Еўрапейскі Саюз» і сцвярджае, што «сацыялістка Меркель разбурыла нашу краіну».

Ілан Маск ужо не першы раз каментуе ўнутрыпалітычныя пытанні ў Германіі. Так, у верасні 2023 года ён раскрытыкаваў працу «светлафорнай кааліцыі», заявіўшы, што ўрад дзейнічае «насуперак волі народа». А пасля краху ўрадавай кааліцыі ў лістападзе гэтага года Маск назваў канцлера Олафа Шольца і міністра эканомікі Роберта Хабека «дурнямі».

Каментары11

  • Кончаны
    20.12.2024
    Гэты мажорны пантарэз ніколі не вылучаўся маральнымі прынцыпамі.
  • Васіль
    20.12.2024
    А што вы думалі, што каментаваць могуць толькі Карбалевіч з Дракахрустам?
  • дочка Максима Дизайнера
    20.12.2024
    мда... без танальніка Трампу яўна лепш

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У легендарнай воданапорнай вежы ў Мінску хутка адкрыецца кавярня пад назвай «Вежа»7

Памёр Алег Васільчанка3

Новая рэдакцыя пагаднення Украіны з ЗША аб карысных выкапнях можа быць яшчэ кабальнейшай за папярэднюю29

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць