У Вільні пройдзе сустрэча з Палінай Шарэнда-Панасюк і Святланай Алексіевіч
28 лютага ў Вільні адбудзецца перадача карціны ад мастачкі Наталлі Борд гераіні яе палатна — Паліне Шарэнда-Панасюк. На сустрэчу прыедзе таксама нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.
Наталля Борд — беларуская мастачка ў выгнанні. На палатне, што стварыла яна, Паліна паўстае як анёл — са шчытом-крылом у адной руцэ і мячом у другой.
Падарунак, што так доўга чакаў сваю адрасатку, нарэшце трапіць ёй у рукі.
На сустрэчу прыедзе нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.
Таксама тады адбудзецца канцэрт баяніста з Украіны — Яўгена Мусійца.
Сустрэча адбудзецца 28 лютага, у 18:00 у Беларускім замку па адрасе: Naujoji Riovonių 10.
Каментары