Жанжа Лула да Сілва падчас выступу на мерапрыемстве G20 рэзка выказалася на адрас Ілона Маска пасля таго, як прагучаў дзіўны гук.

Першая лэдзі Бразіліі Жанжа Лула да Сілва аблаяла мільярдэра Ілана Маска падчас сацыяльнага мерапрыемства G20.
Да Сілва распавядала пра неабходнасць рэгулявання сацыяльных сетак для барацьбы з дэзінфармацыяй, піша Reuters.
Падчас яе прамовы прагучаў сігнал карабельнага рога, і яна пажартавала:
«Думаю, гэта Ілан Маск. Пайшоў ты, Ілан Маск (да Сілва выкарыстала вядомую англамоўную лаянку — Заўв.)! Я не баюся цябе, чортавы Маск!».
Мільярдэр адрэагаваў на відэа у X з эмодзі, які смяецца і напісаў: «Яны прайграюць наступныя выбары». Маск меў на ўвазе прэзідэнта Луіса Інасіу Лула да Сілву.

Сацыяльная сетка Маска сёлета была часова заблакаваная ў Бразіліі за невыкананне патрабаванняў аб прызначэнні юрыдычнага прадстаўніка ў краіне і ігнараванне судовых пастаноў аб блакаванні акаўнтаў, абвінавачаных у распаўсюджванні «фэйкавых навін» і мовы варожасці.
Каментары
Звычкі, сумна вядомыя амаль усім чытачам беларускіх незалежных СМІ...
Прыкладна як нтв гусінскага ці орт березоўскага з 90 х . З падачы якіх у рэшце рэшт " прыемніка" нагадавалі
Таксама " шчырыя" наіўныя чакалі дЗемакрацыю адтуль))