Грамадства

Журналіста Ігара Ільяша прызналі палітзняволеным

22 лістапада 2024 года была апублікавана сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі датычна сітуацыі з журналістам Ігарам Ільяшом.

«Мы лічым, што затрыманне і крымінальны пераслед Ігара Ільяша з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова», — гаворыцца ў заяве.

Мужа асуджанай на восем гадоў журналісткі Кацярыны Андрэевай затрымалі 22 кастрычніка. У той жа дзень тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, апублікаваў відэазапіс, на якім Ігар Ільяш кажа, што затрыманы за інтэрв’ю медыям, прызнаным на тэрыторыі Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Напрыканцы кастрычніка з’явілася інфармацыя, што Ігар Ільяш знаходзіцца пад вартай у Следчым ізалятары № 1, з чаго вынікае, што ён абвінавачваецца па крымінальнай справе (інкрымініраваны артыкул на дадзены момант невядомы).

Каментары

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях3

Чысткі ў арміі ЗША: Трамп звольніў кіраўніка Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў7

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць