Грамадства1515

Латушка выказаўся пра ідэю вярнуць заходніх паслоў у Беларусь

«Хтосьці думае, што амбасадары будуць хадзіць і ўльтыматумы выстаўляць Лукашэнку, пратэсты заяўляць?»

Павел Латушка. Фота: SOPA Images LightRocket via Getty Images

Апошнім часам некаторыя выказваюцца за тое, каб у Мінск вярнуліся заходнія паслы. Гэта гучала ў артыкуле палітыка і былога палітзняволенага Андрэя Дзмітрыева, пра гэта казаў Валер Кавалеўскі.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка мае іншую пазіцыю. У інтэрв'ю «Еўрарадыё» ён патлумачыў:

«Як былы амбасадар, я магу сказаць: абсалютна дастаткова для сённяшняга дня камунікацыі з рэжымам Лукашэнкі ўзроўню часовых павераных у справах кожнай краіны ў Беларусі. Абсалютна дастаткова, бо ў гэтым кантэксце яны выконваюць функцыю пасярэднікаў. Яны атрымліваюць інфармацыю і перадаюць».

Латушка адзначыў, што для вяртання паслоў заходніх краін павінен быць пэўны мэсэдж з боку рэжыму Лукашэнкі. Ён спаслаўся на пазіцыю Германіі, выказаную дзяржміністрам МЗС гэтай краіны Тобіясам Лінднерам, што такім мэсэджам павінна стаць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, аднаўленне свабоды СМІ ў Беларусі, магчымасць правесці дэмакратычныя выбары.

«Ён гатовы на гэта? Не. Вось, калі ласка, умовы, якія мы паставілі ў 2020 годзе. Гэтыя ўмовы падтрымлівае на сённяшні дзень Германія», — заўважае Латушка.

«Тое, што амбасадары паўплываюць на штосьці — не. Хтосьці думае, што амбасадары будуць хадзіць і ўльтыматумы выстаўляць Лукашэнку? Не будуць. Пратэсты заяўляць? Не будуць», — лічыць палітык і тлумачыць:

«Па-першае, у дыпламатычнай практыцы гэта вельмі рэдкія гісторыі. А з іншага боку, уплываць гэта ні на што не будзе. Гэта проста бессэнсоўныя дзеянні. Таму часовы павераны як пасярэднік у гэтай камунікацыі абсалютна дастатковы».

Латушка адзначае, што адсутнасць паслоў краін Захаду не азначае пагрозы страты незалежнасці. Тым больш што ёсць паслы іншых краін:

«Факт пасольстваў ёсць. Дыпламатычныя адносіны ёсць. Часовыя павераныя — прадстаўнікі дзяржаў ёсць. Гэта не пытанне страты ці не страты незалежнасці. Няма ў гэтым кантэксце пагрозы страціць незалежнасць. Бо ёсць пасол Кітая, ёсць пасол Індыі, ёсць пасол Японіі, Швейцарыі. Паслоў вышэй за галаву».

Па словах Латушкі, накіраванне заходнімі краінамі сваіх паслоў у Мінск будзе азначаць, што яны прызнаюць легітымнасць Лукашэнкі. «Гэта ў першую чаргу будзе здрада нам усім, абраза нас усіх», — лічыць палітык.

«Тыя, хто гэта прапаноўвае, ведаеце, што яны робяць? Напрыклад, пасол Германіі ўручае даверчыя лісты Лукашэнку. Вы думаеце, пасля гэтага Германія перадасць сваю афіцыйную прапанову ў офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда аб пачатку справы крымінальнай за злачынствы супраць беларускага народу? Не, немагчыма», — патлумачыў Павел Латушка.

Апытанка

Каментары15

  • Маклауд
    23.10.2024
    Цiкава, калi Латушка быý паслом i так сама палiтзняволеныя ý турмах сядзелi, хоць i ý меншых маштабах, i так сама Захадам не былi прызнаныя прэзыдэнтскiя выбары як свабодныя... яму нiчога не замiнала? Цi гэта iншае, вы не разумееце?
  • Працуй ідзі
    23.10.2024
    Акрамя блакавання дыпламатычнага дыктатара, перш за ўсё, варта было б адклікаць амбасадараў-энвояў ад Ціханоўскай і самога Латушкі, каб усе зразумелі, што, апроч фотак з імі, гэтым "дэмакратычным сілам" няма чаго прадэманстраваць людзям. Хопіць трываць гэтую прафанацыю!
  • баьруйчанін
    23.10.2024
    Працуй ідзі, ?? )))Куды ..трэба ведаць??))
    Колькі пляскалі у далоні " рЭвалюцыям" у Кіргызстане? 5 ці 6 разоў? Грузія Арменія??
    В Украіне майданам?? 2 ці 3??
    Калі ні ведаеш куды як на..вошта Мэта Мара атрымліваецца " ідзі працуй" бег па колу ні вынніка нічога.Праца дзля працы ..

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць