Грамадства1010

Чаму ў Гаазе не будуць расследаваць катаванні і забойствы ў Беларусі? Тлумачыць Латушка і дэпутат Еўрапарламента ад Літвы

«Беглыя», «востракапытныя», «нелаяльныя». Уся гэта тэрміналогія — падарунак нам у кантэксце крымінальнай справы», — кажа Павел Латушка.

Фота: Evgenia Novozhenina/Pool Photo via AP

У матэрыялах, якія ўрад Літвы перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага суда ў Гаазе, знаходзяцца толькі факты аб трансгранічных злачынствах рэжыму Лукашэнкі. Там не згадваюцца забойствы ў 2020-м годзе Генадзя Шутава, Аляксандра Тарайкоўскага, Рамана Бандарэнкі, катаванні беларусаў, здзекі і гвалт з іх у турмах. Чаму так?

Як патлумачыў Павел Латушка ў інтэрв'ю «Белсату», ва ўмовах, калі Беларусь не з'яўляецца членам Міжнароднага крымінальнага суду, юрысты змаглі знайсці такое прававое рашэнне, якое дае падставы да разгляду справы ў МКС. Яно атрымала станоўчую ацэнку міністэрства юстыцыі Літвы і міжнародных экспертаў:

«Лукашэнка ніколі не хацеў падпісаць Рымскі статут, ніколі не хацеў, каб Беларусь была членам Міжнароднага крымінальнага суду. Бо ён разумеў, што адказнасць прыйдзе, і гэты інструмент можа быць выкарыстаны супраць яго. Якім чынам тады распаўсюдзіць юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суду? Рашэнне было знойдзена. [Гэта] рашэнне аб трансгранічнасці гэтых злачынстваў. Калі частка злачынстваў здзяйсняецца ў тым ліку на тэрыторыі краіны, якая з'яўляецца сябрам Міжнароднага крымінальнага суда».

Матэрыялы аб злачынствах рэжыму можна падзяліць на некалькі блокаў.

Па словах Латушкі, першы з іх такі: «На тэрыторыі Беларусі ствараецца атмасфера гвалту, рэпрэсій, шоку. Калі беларусы вымушаны ўцякаць з краіны, калі яны дэпартуюцца з тэрыторыі Беларусі. У сувязі з гэтым сотні тысяч беларусаў сталі ахвярамі дэпартацыі».

Другім аспектам з'яўляецца пераслед беларусаў пасля іх выезду: «Нас усіх пачалі называць [абразліва]: Лукашэнка — «беглыя», Карпянкоў — «востракапытныя», «нелаяльныя». Уся гэта тэрміналогія — падарунак нам у кантэксце крымінальнай справы. Хачу сказаць «дзякуй» Лукашэнку за тое, што ён назваў так беларусаў. Бо гэта падкрэслівае, што мы ў іх вачах катэгорыя няякасная, непатрэбная для дзяржавы. Гэта група людзей, якіх яны пераследуюць ментальна».

Латушка сцвярджае, што праблема фізічнага пераследу, забойстваў, палітычна матываваных прысудаў, беспадстаўных затрыманняў «улічваецца ў кантэксце». Але прыцягнуць за такія злачынствы да адказнасці і распаўсюдзіць на іх юрысдыкцыю МКС можна толькі ў тым выпадку, калі яны здзяйсняюцца «ў тым ліку на тэрыторыі краіны, якая належыць Міжнароднаму крымінальнаму суду. Гэта Літва».

Дэпутат Еўрапейскага парламента ад Літвы Дайнюс Жалімас (Dainius Žalimas) на сваёй старонцы ў фэйсбуку тлумачыць, што «дэпартацыі (разам з пераследам па палітычных ці нацыянальных прычынах), якія прадугледжваюць вымушаны ад'езд людзей з краіны з-за страху пераследу», — «вузкае акно для юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда».

«З такімі злачынствамі могуць звяртацца ў Міжнародны крымінальны суд і краіны-ўдзельніцы Рымскага статуту, у якой узнікаюць іх наступствы. І Літва — менавіта такая краіна Рымскага статуту, бо мы прытулілі шмат беларусаў, якія ўцяклі ад рэжыму Лукашэнкі», — піша Жалімас.

Еўрадэпутат падкрэслівае, што ў звароце разглядаюцца не ўсе злачынствы рэжыму Лукашэнкі, а толькі дэпартацыі і звязаны з імі пераслед. Заяўка Літвы ў Міжнародны крымінальны суд не азначае аўтаматычна, што ён абавязкова пачне расследаванне і будзе пераследаваць Лукашэнку. Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда разгледзіць зварот, а потым вырашыць, ці пачаць расследаванне.

Жалімас таксама звяртае ўвагу на дзве важныя акалічнасці, звязаныя з падачай дакументаў у МКС.

Па-першае, важна, каб пракуратура Літвы не ўспрыняла зварот у МКС як прычыну для прыпынення свайго расследавання па злачынствах супраць чалавечнасці на падставе ўніверсальнай юрысдыкцыі. МКС і пракуратура Літвы будуць дапаўняць адно аднаго ў расследаванні, а не канкурыраваць.

«Мы будзем уважліва сачыць, каб зварот у МКС не выкарыстоўваўся як прычына не прыцягваць да адказнасці добра вядомых падазраваных у справе, пачатай у Літве на падставе ўніверсальнай юрысдыкцыі», — піша еўрадэпутат.

Па-другое, Літва пакуль дзейнічае адна. Польшча і Латвія, хоць і закранутыя дэпартацыямі беларусаў, не звярнуліся ў МКС.

«Я прыкладу ўсе намаганні, каб яны далучыліся. Іншыя краіны таксама павінны пачаць справы супраць Лукашэнкі, калі Еўропа хоча перамагчы дыктатараў», — запэўнівае Жалімас.

Каментары10

  • Сымон
    02.10.2024
    Нагадаю, што спадар Жалімас - гэта ня проста дэпутат ЕП, але таксама і былы (2014-2021) старшыня Канстытуцыйнага суда Літоўскай Рэспублікі, то бок вельмі кваліфікаваны, дасведачаны и паважаны юрыст. Яшчэ ў часы працы спадара Жалімаса КС ЛР катэгарычна адмовіўся ад супрацоўніцтва з бутафорскім лукашэнкаўскім "канстытуцыйным судом" праз тое, што дзейнасць апошняга ня мела нічога супольнага з абаронай канстытуцыйных прав і свабод грамадзян.
  • "Былы" Падлукашэнка
    02.10.2024
    Во спадар былы Палпалыч выдае (ппарафраз): карпянкоў абзываецца, падстава на гаагу.
    Ну гэта нагода пакруціць прыгоннага ў канадзе, бэсэсэры, рэсэфэсэры ці англіі, дзе рэпрэсуюць празь недазлачынства "мову варожасьці" (канешне абраза не злачынства) Але на паноў і панскіх цівуноў халопскі кодэкс ня дзее, гэта проста нейкая ганьба, як былы палпалыч каналізуе антылукашэнкавыя настроі.
    Людцы, вам бюджэтных змагароў з рэжымам (тут рэдкі выпадак, калі нацыянал-сацыяліст дзядусь Зэ мае глузды) папрызначаў дзярждэп і эўрасавок (хутчэй за ўсё ў цк кп бсср зацьвярджалі кандыдатуры, калі не адтуль прапаноўвалі) і вы сьлядкуеце іхай імітацыі дзейнасьці. Дзядусь Зэ, зрэшты, такі самы, канал на ютубе бяз нажлукціцца нагбом са скарбніцы урср ня здатны стварыць (бо ніхто не глядзецьме, пілі ў Одына-арла мед, але ня зь дзюбы)

    Зрэшты, сама ідэя міжнароднага суда ў пазытыўным праве бяз інструмэнтара энфорсмэнту - жалю варты анэкдот (ў звычайным праве суд, насупраць, ня мае патрэбы ў інструмэнтах прымусу: Xeer, воровская сходка, Гарачая і Халодная Капа, марское права). На пракуроршаў з гаагі, якія да таго ў сваіх афрыках судзілі праз чараўніцтва, не спадзявайцеся.
  • Старшыня Канстытуцыйнага Суда
    02.10.2024
    Тое што я прызначаны Апошнім Арбітрамня сьведчыць пра маю юрыдычную (прынамсі ў лепшы бок) кваліфікацыю, а толькі пра маю зручнасьць Галоўнаму Начальніку. І вось я зараз былы самы казырны пракорор ці там як на шыльдзе блішчэла, няістотна. Былы я не таму, што паабдзерся (як Палпалыч былы міністар не таму, што спеваў і скокаў развучыўся), а бо Новаму Галоўнаму Начальніку не такі зручны (зьняў і новага прызначыў, як новы міністар спеваскокаў ў бэсэсэрыі)

    А як адрозьніць тады кваліфікаванага юрыста, як не прызначацьмуць нам іх з гары?! Ведаю, карціць дазнацца. І, пераконваю, гэта нескладана. Гэта такі, да каго вы ўва ўмовах адсутнасьці ліцэнзаваньняў і рагуляцыяў зьвернецеся самыя па юрыдычны суправод. Ці насуперак такім рагуляцыям.
    Напрыклад, Эватал, калі выйграе першую справу па вучобе ў Пратагора. Ці Лысандар Спунэр якіх насуперак закону без вымаганае адукацыі быў юрыстам (і паштальёнам быў незаконна, і выдатным, трэба заўважыць). Або з сучасьнікаў - нейкі мурын, які адвакатстваваў бяз фармальнае адукацыі і выйграў колькі тузінаў справаў, пакуль не пакруцілі.

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц14

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц14

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць