Грамадства1414

Памёр Аляксандр Мядзведзь

Легендарны беларускі спартсмен Аляксандр Мядзведзь пайшоў з жыцця на 87-м годзе.

За гады спартыўнай кар'еры Мядзведзь тры разы заваёўваў золата Алімпійскіх гульняў — 1964, 1968, 1972.

@nashaniva Памёр легендарны #беларускі #спортсмен #александрмедведь #борьба #беларусь #вольнаяборьба #беларускітыкток ♬ Last Hope - Steve Ralph

У яго паслужным спісе сем залатых медалёў чэмпіянатаў свету, ён з'яўляўся дзевяціразовым пераможцам першынства СССР.

Мядзведзь прызнаваўся найлепшым спартсменам Беларусі XX стагоддзя і найлепшым барцом вольнага стылю ў гісторыі сусветнага спорту, з'яўляўся членам залы спартыўнай славы барацьбы.

Мядзведзь нарадзіўся ў Белай Царкве, горадзе ў Кіеўскай вобласці, яго дзед і баба пераехалі туды з Расіі, але ўся яго кар'ера была звязаная з Беларуссю.

У 2020-м Мядзведзь падтрымаў дыктатуру Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары14

  • Поцык
    02.09.2024
    Чалавеча , Щербо вон тоже великий спортсмен, а как человек омерзителен. Сидит в Америке и славит Лукашенко.
  • Янка
    02.09.2024
    Мядзведзь - прыклад таго, што ніколі не варта рабіць з чалавека героя выключна праз ягоныя спартовыя дасягненні. Нажаль, вялікая колькасць выбітных спартоўцаў часоў СССР пагадзіліся з роляй прыгожых дэкарацый і нават ківал у кішэнных парламентах для абслугоўвання сучасных постсавецкіх дыктатараў узамен на прыбытковыя сінякуры альбо фальшывае казённае шанаванне іхнага далёкага мінулага.
    Ёсць дзве рэчы, па якіх дыктатуры падтрымліваюць вялікі спорт пры даволі абыякавым стаўленні да агульнага здароўя нацыі:
    1.Спартовыя дасягненні як неардынарныя станоўчыя падзеі заўсёды пазіцыянуюцца дыктатарамі як перш за ўсё дасягненне іхных рэжымаў.
    2.Вялікі спорт - гэта перш за ўсё культ сілы. Таксама і любы сідзячы на штыках дыктатар выстаўляе сабе сільным пераможцам, гэткім альфа-самцом. Узведзеныя ў культ спартовыя дасягненні таксама ўмацоўваюць імідж моцнага дыктатара ў вачах ягоных сілавікоў, наменклатуры, палітычна слабапісьменнага і схільнага да прагны "моцнай рукі" насельніцтва і гэта павінна дэматываваць ягоных палітычных апанентаў.
    Спартовыя дасягненні цікавыя для кнігі рэкордаў Гінэса, але да годнасці і сумлення яны ніякага датычэння ня маюць і грамадзяніна з асобы аўтаматычна не ствараюць - гэта робіць сама асоба. Таму я заўсёды рады поспехам Крысціны Ціманоўскай і сумую пра яе няўдачы, бо ведаю, што яна годная беларуска. І цалкам абыякавы да кар'еры Сабаленкі, хай і ведаю, што яна выдатная тэнісістка.
  • Аххаха
    02.09.2024
    Янка, два разы на год і кабінецкія паказваюць правільны час!

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц6

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц6

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць