Грамадства2929

«Чаму не спытае ў сябе: калі я езджу ў Германію і забіраю ўсе ўзнагароды, чаму не выйшаў на кантакт з немцамі?» Да каго звярнуўся Латушка?

Падчас дыскусіі на канферэнцыі «Новая Беларусь» кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка выставіў сустрэчныя прэтэнзіі тым, хто абураецца, што беларускія палітвязні не ўвайшлі ў абмен паміж Расіяй, Германіяй і ЗША. З кантэксту вынікае, што Латушка звяртаўся да Таццяны Хоміч, сястры Марыі Калеснікавай.

Павел Латушка

Журналістка Таццяна Каравянкова спытала ў Латушкі, чаму стратэгія апазіцыі «настолькі правальная», што Германія, аддаючы кілера Красікава, нават не ўзгадала пра Марыю Калеснікаву, якая жыла ў Германіі 12 гадоў.

«Мне вельмі баліць, што ў гэтым абмене няма беларускіх палітвязняў. Але гэтаксама баліць і палякам. Чаму быў выдадзены Пабла Гансалес — Павел Рубцоў, агент расійскай СВР, які дзейнічаў пад прыкрыццём іспанскага журналіста на тэрыторыі Польшчы? Ён быў выдадзены польскімі ўладамі, і польскія ўлады не змаглі дабіцца вызвалення Анджэя Пачобута. Такое ж пытанне можна адрасаваць амерыканскаму ўраду. Чаму грамадзянін ЗША і Беларусі Юрась Зяньковіч, які знаходзіцца ў турме, не быў выдадзены ў рамках гэтага абмену? Таму што гаворка ішла пра абмен паміж супрацоўнікамі спецслужб. У гэты спіс былі дадаткова ўключаныя шэраг палітычных дзеячаў Расіі. Больш ніхто не ўключаўся, гэта былі абсалютна сакрэтныя закрытыя перамовы.

Мне баліць. Але гэта павінна балець усім тым, хто так часта ездзіць у Германію. Хто знаходзіцца ў гэтай Германіі больш, чым Павел Латушка ва ўсіх замежных камандзіроўках. І той чалавек, які зараз мяне чуе і разумее, пра каго я кажу. Чаму гэты чалавек крытыкуе зараз нас, а не спытае ў сябе: калі я езджу ў Германію і забіраю ўсе ўзнагароды, каторыя належаць не мне, чаму я не выйшаў на гэты кантакт? Чаму немцы не паставілі пытанне беларускіх палітвязняў?»

Карэспандэнт «НН» удакладніла ў Латушкі пасля яго выступу, каго канкрэтна ён меў на ўвазе. Ён сказаў, што не будзе называць імя.

З высокай доляй дакладнасці можна меркаваць, што Павел Латушка апеляваў да Таццяны Хоміч, сястры Марыі Калеснікавай. Яна атрымлівала прэміі за палітзняволеную сястру, у тым ліку ў Германіі.

Таццяна Хоміч і Святлана Ціханоўская ў 2023 годзе

«Я задаюся пытаннем, чаму ў спісе вызваленых няма нобелеўскага лаўрэата 2022 года Алеся Бяляцкага, які ўжо 3 гады ў турме. Чаму няма Марыі Калеснікавай — і многіх іншых палітзняволеных.

З майго гледзішча, адна з прычынаў адсутнасці беларусаў у абмене — гэта тое, што так і не атрымалася прыярытызаваць пытанне палітзняволеных для заходніх партнёраў.

Камунікацыя з пасыламі «не гандлю палітвязнямі», «ніякіх перамоваў з рэжымам», «спачатку вызваленне ўсіх — потым перамовы і новыя выбары» — не прывяла да патрэбнага выніку», — днямі выказалася Таццяна Хоміч.

Каментары29

  • Татьяна
    03.08.2024
    Пусть Латушко сначала сам ответит, что он сделал за 4 года и за 20 лет работы на режим Лукашенко
  • Шып
    03.08.2024
    Хопіць срацца, зрабілі высновы і пайшлі далей працаваць каб вызваліць нашых вязняў, працаваць разам з тымі ж польскімі палітыкамі, каб разам з Пачобутам вызвалілі і іншых беларусаў.
  • сярЖук
    03.08.2024
    "адна з прычынаў адсутнасці беларусаў у абмене — гэта тое, што так і не атрымалася прыярэтызаваць пытанне палітзняволеных для заходніх партнёраў" Мае рацыю. Я ўвесь час кажу, што трэба было засяродзіцца на гэтым, а не распыляцца на дзясяткі праэктаў, АПК і да т.п. Гэта было ў перадвыбарчай праграме Ціханоўскай, у рэшце рэшт!

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях3

Чысткі ў арміі ЗША: Трамп звольніў кіраўніка Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў7

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць