Каханне і сэкс6060

«Калі я магу дазволіць сабе ў 2 гадзіны дня піць каву ў рэстаране, значыць хтосьці мяне забяспечвае». Мінская лэдзі раздае парады мужчынам

Мінская блогерка незадаволеная мужчынамі, якія хочуць пазнаёміцца ​​з красуняй, замест таго, каб фінансава ўкласціся ў іншую жанчыну.

Вольга ўпэўнена: калі мужчына хоча бачыць побач з сабой прыгожую жанчыну, трэба ў яе фінансава ўкладацца. Фота: сацсеткі блогеркі

Вольга (гэта тая дзяўчына, што пакутавала праз букет са 151 ружы не таго памеру) распавяла ў тыктоку, што, дзе б яна ні з’яўлялася, з ёй заўсёды спрабуюць пазнаёміцца мужчыны — у рэстаране, у спартыўнай зале, проста на шпацыры.

— Іх прыцягвае тое, што ў мяне на твары заўсёды дзікае задавальненне. Я заўсёды расслаблена, у мяне ўсё добра. Я як рыжы сыты кот, у якога ўсё ў гэтым жыцці цудоўна.

У Вольгі да такіх мужчын ёсць адразу некалькі пытанняў.

— Няўжо не відавочна, што, калі я магу дазволіць сабе ў 2 гадзіны дня ў панядзелак сядзець папіваць каву ў сваім любімым рэстаране, уся такая прыгожая, з макіяжам, значыць, хтосьці гэтае жыццё мне забяспечвае?

Таму блогерка раіць мужчынам звярнуць увагу на іншых жанчын — і зрабіць іх жыццё такім жа кайфовым.

— Чаму б вам не ўзяць вось гэтую жанчыну, якая працуе на дзвюх працах, якая стомленая, у якой рэальна ўсё ў жыцці дрэнна, і не падарыць ёй тое жыццё, якое жыву цяпер я? Чаму б вам не забяспечыць яе, не пачаць яе даглядаць, укладвацца. Паверце, любая жанчына з такім падыходам расквітнее і будзе неверагодна прыгожай, энергічнай. Яна будзе гатова дзяліцца з вамі ласкай і клопатам. Няўжо гэта не відавочна? Навошта вы ідзяце па тых, у каго ўжо і так цяпер усё добра? Калі вы можаце ўзяць чалавека і ператварыць яе ў прынцэсу.

@olya.hanul Посыл в том, что нужно создавать свое, а не идти на все готовое. Там вас никто не ждет :) #женщина #девушка #отношения #мужскоеженское ♬ original sound - olya hanul

Дзяўчына падзялілася таксама, колькі каштуе яе прыгажосць. Атрымалася: 260 рублёў на манікюр і педыкюр, 800 рублёў на касметыку, сродкі для валасоў — 400, спартыўная зала — 70, электраэпіляцыя і дэпіляцыя воскам — 150, антыцэлюлітны масаж — 270. У выніку мужчына Вольгі інвестуе ў яе 1950 рублёў штомесяц — і гэта без уліку шопінгу, рэстаранаў і іншых забаў.

Дарэчы, блогерка прызналася, што той самы няшчасны букет са 151 ружы, які яе прывёў у шаленства праз памер кветак, яна таксама заказвала сама — проста аплачвала карткай партнёра. Затое цяпер Вольга пахвалілася шыкоўным букетам півонь за 1600 рублёў.

Каментары60

  • Свецкі леў
    08.07.2024
    Звычайна такія ў ложку не ахці. Такая сабе інвестыцыя.
  • бабруйчанін
    08.07.2024
    )))Нааа..вошта зноў гэтую бл.о.хершу да сябе цягніце???)))на...вошта))
  • Силиконовым пустышкам на заметку
    08.07.2024
    За деньги можно много что купить - машины, маникюр, силикон в одно место, и даже ласки), а вот мозги за деньги точно не купишь.

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц7

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц7

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць