Па Васілеўскую ў Маскву адпраўлялі бізнэс-джэт «сямʼі» і спалілі аздабленне самалёта
На свежых фота і відэа можна заўважыць, што Марыну Васілеўскую ў Мінск прывезлі на ўрадавым бізнэс-джэце сямʼі Лукашэнкі — Bombardier Challenger 850 з рэгістрацыйным нумарам EW-301PJ, заўважыў канал «МотолькоПомоги».

Самалёт вылецеў па Васілеўскую ў Маскву з Мінска сёння ў 4:41 раніцы, а вярнуўся назад у 08:10.
Звычайна гэты самалёт выкарыстоўваюць, сярод іншага, Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі.
Канал звяртае ўвагу, што на кадрах з сустрэчы Васілеўскай можна заўважыць унутранае аздабленне самалёта — залатыя ручкі шуфлядак і мэблю пад мармур.

Паказаны фрагмент салона вельмі падобны з унутраным убраннем іншага самалёта Лукашэнкі — Boeing-767-300ER (EW-001РВ). У тым, «вялікім», самалёце такія ж залатыя ручкі, але таксама ёсць залаты ўнітаз, ракавіна і аздабленне такога ж колеру пад мармур.
Каментары