Моды8989

Франак Вячорка расказаў, адкуль у яго дарагі гадзіннік і хто падарыў яму чаравікі

Дарадца Ціханоўскай адказаў «Белсату» на пытанні пра свой гардэроб. 

Франак Вячорка кажа, што мае сціплы гардэроб. Скрын відэа «Белсат»

У Вячоркі заўважылі дарагі гадзіннік — Omega Seamaster Planet Ocean. Яго кошт — 5-9 тысяч даляраў.

Гадзіннік, які заўважылі ў Франака. Скрын відэа «Белсат»

«Мне яго падараваў чалавек, які вельмі шмат спрычыніўся да беларускай справы. Займаўся і да 2020 года, і пасля 2020-га адраджэннем беларускіх мясцінаў. Многія яго ведаюць таксама. Ну ён, напэўна, пабачыўшы, што ў мяне няма гадзінніка, проста зняў свой з рукі і сказаў: вось табе, каб хутчэй вярнуцца ў Беларусь»,

— патлумачыў Франак.

Ён кажа, што такі гадзіннік выбіваецца з яго сціплага гардэроба.

Рэчы Вячорка стараецца купляць на зніжках, а новыя чаравікі яму падарылі на дзень народзінаў адвакаткі — Ганна Маціеўская і Марыя Колесава-Гудзіліна. «Пабачылі, што мае боты ўжо такія збітыя-зношаныя», — падзяліўся Вячорка.

Тыя самыя чаравікі, падораныя адвакаткамі. Скрын відэа «Белсат»

Каментары89

  • Kub
    31.03.2024
    Гатовы на дзяржаўныя харчы: нічога свайго, бедны і чэсны... Толькі ці трэба такі?!
  • Ё
    31.03.2024
    Лукашэнку Маск Тэслу падарыў, Гундзяеву падарылі дарагі Мэрсэдэс, Франаку падарылі Амегу за 9$К. Дзе такіх спонсараў знайсці ? Можа на Полк Каліноўскага 9$К ахвяруюць, бо дронаў хлопцам не хапае капец як. Хаця я разумею, Франаку гадзіннік больш патрэбны, чым дапамога Палку. Які мудры і разваліжлівы спонсар… умее расстаўляць прыярытэты.
  • шш
    31.03.2024
    на блатных педалях

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне6

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне6

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць