Грамадства44

Што лічыць сімвалам Мінска? Меркаванне Цэслера

Мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер у новым выпуску «Ток» расказаў, як для сябе знайшоў будынак, які можа быць сімвалам горада.

«У іншых ёсць Эйфелева вежа, Біг-Бэн. І я раптам зразумеў — Нацыянальная бібліятэка. Так, яна бесталковая. Але калі ўжо пасля яе зʼяўляюцца новыя будынкі, то яна ўжо не выглядае так нязграбна ў параўнанні з імі.

Да таго ж, яны як будуюць? Яны не думаюць, ці прыгожа гэта ўпішацца. Яны дазваляюць грошы адмыць. Мінск не для нашчадкаў выбудаваны і робіцца. Не для таго, каб у ім жыць, каб твае дзеці ў ім жылі і нешта знаходзілі. Ён выбудаваны для зарабляння грошай. І гэта вельмі вялікая розніца. Вось ён такі і ёсць. І чысты. У банку ж не бывае брудна».

Цэслер параўноўвае Беларусь з Кіпрам, дзе цяпер жыве:

«Я бачу тут старыя дамы. Яны такія абцёртыя. Ты спыняешся, і ў цябе пачынае заміраць сэрца. І думаеш: «Як добра, што яго не зламалі». Я ведаю, што ў Мінску толькі дай. Тут жа ўзвядуць «шкельца». Лічыцца, што гэта сучасна. А ў Еўропе гэтым «шкельцам» ужо дзевяноста гадоў. І з гэтым узростам яны выглядаюць вельмі непрыстойна. А дамы раманскай архітэктуры… Чым больш моху на іх, тым больш прывабна яны выглядаюць.

Мінск — горад, у якога адсутнічае гісторыя. І робіцца ўсё, каб яе не было.

Калі мы ехалі ў Дудуткі (я яшчэ сябраваў з Будзінасам), быў разварот. Там такое падобнае да парка месца. Я пытаюся: «Што гэта за асабняк?» Ён кажа: «Няўжо ты не ведаеш. У гэтым асабняку да рэвалюцыі жыў доктар, па-мойму, уролаг. Сусветнае свяціла. Да яго з Лондана прыязжалі лячыцца». Я пытаюся: «Чаму ты ведаеш, а я не?» А ён адказвае: «Дык у нас усё так».

Глядзіце цалкам:

Каментары4

  • Ганьба
    19.12.2023
    Акрэсціна.
  • Look
    20.12.2023
    Адзіны, найбольш каштоўны і непаўторны сымбаль Менску быў Стары горад і Менскі замак. Усё гэта знішчылі маскоўскія акупанты і камуністы.
  • Война наше всё
    20.12.2023
    Символом не только Минска, но и всей РБ власти сделали монумент на пл. Победы, комплекс Хатынь, музей ВОВ и тому подобные сооружения. Другие страницы истории Беларуси идеологи спрятали в ящик стола или отбросили в мусорную корзину. 

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях3

Чысткі ў арміі ЗША: Трамп звольніў кіраўніка Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў7

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць