Гаспадарлівую жанчыну затрымалі падчас рэйдавых мерапрыемстваў, зазначае Магілёўскае абласное аддзяленне Дэпартамента аховы.

Фота ілюстрацыйнае
Пенсіянерка выходзіла з тэрыторыі гаспадаркі мясцовага аграпрадпрыемства.
Яна спрабавала выкрасці з фруктовага саду яблыкі — усяго 60 кілаграмаў (коштам 180 рублёў). Як жанчыне ўдалося вынесці такія цяжкія сумкі — незразумела. На яе склалі адміністрацыйны пратакол.
Каментары