Ежа22

Што дае піццё кавы з куркумай

Куркума — карысная прыправа.

Фота: pixabay.com

Навукоўцы лічаць, што куркума мае процізапаленчыя ўласцівасці. Да кавы з куркумай часта дадаюць карыцу.

Шмат людзей расказвае, што ад кавы з куркумай яны весялеюць, і ў гэтага эфекту ёсць навуковае тлумачэнне. Даказана, што куркума дапамагае палепшыць настрой, а кафеін дадаткова стымулюе арганізм. Таксама вядома, што куркума дапамагае рэгуляваць узровень цукру ў крыві, што асабліва важна для людзей з дыябетам 2 тыпу. 

Яшчэ адзін плюс куркумы — яна паляпшае працу сэрца, а ў камбінацыі з карыцай і імбірам дапамагае пры высокім халестэрыне і крывяным ціску. Гэтая спецыя аблягчае дыскамфорт у стрававальным тракце, звязаны з сіндромам раздражнёнага кішэчніка і яго сімптомамі: дыярэяй, уздуццем жывата і балючымі спазмамі страўніка.

Іншае даследаванне прыйшло да высновы, што куркума можа палегчыць сімптомы язвавага каліту.

Нарэшце, куркума мае антыбактэрыяльныя ўласцівасці, яшчэ яна багатая на антыаксіданты.

Некаторыя дактары лічаць, што куркума эфектыўная пры хваробах скуры накшталт акнэ, псарыязу і экземы. Гэтая тэма пакуль што не надта даследаваная, але навукоўцы мяркуюць, што ў камбінацыі з дэрматалагічнымі лекамі куркума магла б прынесці карысць.

Ёсць, аднак, у куркумы і вялікі мінус — яна дрэнна засвойваецца арганізмам. Разам з кавай куркума засвойваецца яшчэ горш, бо кіслотнасць кавы пагаршае растваральнасць спецыі, але ёсць спосабы гэта выправіць. Па-першае, можна дадаць у каву з куркумай тлушч, напрыклад, малако, таму куркуму часта дадаюць да латэ. Па-другое, куркума лепш засвойваецца, калі дадаць да кавы з ёй трошкі перцу.

Чытайце таксама: Не кожная кава — карысная

Кафеін робіць чалавека больш схільным да трат. Вось як гэта працуе

Як заварваць зялёную гарбату? Вось што важна ўлічваць

Каментары2

  • ЖН
    15.02.2023
    Напэўна першы мой сапраўды карысеы каментар. Куркумін і імбір у таблетках з перцам (дзеля лепшага засваення) гэта добры сродак паменшыць боль у артрытных суставах. Трэба доўга піць, некалькі месяцаў да першых вынікаў. Гэта дакладна працуе. Але! Куркумін можа паўплываць на гемаглабін - паменшыць. Гэта таксама дакладны факт. Так што ржч вельмі карысная, але пажадана з кантролем крыві.
  • Ферзь
    15.02.2023
    Кава павінна заставацца кавай. Клясыка й кансэрватызм ва ўсім і заўжды ! Дадаючы розную парахнечу ў напой, вы робіце яму балюча !

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях3

Чысткі ў арміі ЗША: Трамп звольніў кіраўніка Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў7

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць