Свет33

Озі Осбарн адмяніў усе канцэрты. Ён больш не будзе ездзіць у туры

Озі Осбарн адмяніў усе запланаваныя канцэрты ў Еўропе і Вялікабрытаніі з-за праблем са здароўем. У 2019 годзе спявак пашкодзіў хрыбетнік, калі паваліўся ў сваім доме ў Лос-Анджэлесе. У будучыні ён не плануе праводзіць туры.

Фота: John McCoy, AP

«Маёй адзінай мэтай у гэты час было вярнуцца на сцэну. Мой голас — выдатны. Аднак пасля трох аперацый, лячэння ствалавымі клеткамі, бясконцых сеансаў фізіятэрапіі і апошняга наватарскага лячэння Cybernics маё цела ўсё яшчэ фізічна слабое», — заявіў Озі Осбарн.

Па словах 74-гадовага спевака, яго каманда цяпер працуе над тым, як ён зможа выступаць, не ездзячы з горада ў горад і з краіны ў краіну. У той жа час ён паведаміў, што «ніколі б не падумаў, што гастрольныя дні скончацца такім чынам».

Апошнія гады Озі Осбарн таксама змагаецца з хваробай Паркінсана II тыпу. Па словах яго жонкі Шэран Осбарн, гэта хвароба не смяротны прысуд, але яна ўплывае на пэўныя нервы ў целе.

Каментары3

  • BLR
    01.02.2023
    Мой улюбены рокер Ozzy. Вядома, бяcконцы "галівуд" маладосьці не мог не пакінуць праблем. Аднак - спадзяюсь новыя плыткі будуць. Моцы і трываласьці, John Michael Osbourne
  • циник
    01.02.2023
    BLR, какой голивуд, у нас откидывают коньки в 50 и 45, не говоря уже о 60, от бесконечного голивуда нет такого как от нашего концлагеря и всей этой працы працы працы и низкого уровня жизни, а Оззи в свои 74 еще мододцом держится, видимо и до 85 еще донятет, Америка...страна для жизни.
  • ЯНКА
    01.02.2023
    ГАСТРАЛЮЙ НА КАНАПЕ!
    Ёсьць такая найцудоўная сьпявачка Крысьціна Ашмарына. Яна апавяшчае ў сеціве, што хутка вось адбудзецца ейны выступ і запрашае наведаць яго праз... свае кампутары й далькажыкі. Прычым, сьпявае Крысьціна часта седзячы ў крэсьле, і гэта, здаецца, ей ніколечкі не замінае! /
    А тутака папрызвычайваліся, што канцэрт лепш не праводзіць, калі не давядзецца паскакаць ва ўсю па сцэне, пакруціць сальтухі з падтанцоўкай і яшчэ не нырцануць са сцэны ў натоўп. Дзе, кантактуючы непасрэдна з шаноўным глядачом, чаго добрага, яшчэ й даць камусьці поўху мікрафонам ці букетам. /
    Не, ну вы што? Быццам забыліся, што ісьцінны сьпявак разявае найперш рот, а не гамалейку, то бок сьпявае голасам, а не нагамі. Як незаможная, але ад таго ня менш душэўная Крысьціна.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне4

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

Загубіла жыццё праваслаўнага дырэктара, які хацеў стаць прэзідэнтам. Гісторыя самай дзіўнай царквы Мінска10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне4

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць