У сувязі з канфліктам украінскіх уладаў і новай адміністрацыі Трампа ўзнікае пытанне: ці можа ён заблакаваць доступ для ўкраінцаў? Адказваем на гэтае пытанне.

Як працуе Starlink?
Большасць спадарожнікавых сродкаў сувязі вісяць на так званай геастацыянарнай арбіце — 35786 кіламетраў над зямлёй. Такая вышыня дазваляе спадарожніку завісаць над адной і той жа кропкай на зямлі і перадаваць інфармацыю. Як вынік — затрымка сігнала вялікая.

Старлінк, у адрозненне ад «класічнай» сувязі, выкарыстоўвае некалькі тысяч невялікіх спадарожнікаў, якія лётаюць над зямлёй на вышыні 550 кіламетраў. Гэта дазваляе скараціць затрымку і павысіць хуткасць злучэння.

Расіяне выкарыстоўваюць Starlink у вайне, і вельмі актыўна. На рынку ў Расіі адзін тэрмінал каштуе ад 500 даляраў. Але ў асноўным іх прадаюць вайскоўцам і прысвячаюць відэа таму, як бяспечна выкарыстоўваць іх, забіваючы ўкраінцаў. Тэрміналы, па звестках прадаўцоў, актываваныя на тэрыторыі Еўрасаюза і блакуюцца вельмі рэдка.
Ці можна яго адключыць?
Просты адказ: так. Starlink цяпер адключаны на большай частцы тэрыторыі Расіі, акрамя памежных тэрыторый, Крыма і Калінінграда і сапраўды там не працуе.
Сістэма працуе так: карыстальнік перадае сігнал на спадарожнік, спадарожнік перадае яго на базавую станцыі на зямлі, яна звязваецца з інтэрнэтам і пасля вяртае адказ карыстальніку.
Уся зямля для сістэмы падзеленая на сегменты. Робіцца гэта з вялікай дакладнасцю. Адміністратары сістэмы абіраюць, дзе інтэрнэт будзе працаваць, а дзе не. Калі спадарожнік атрымае сігнал з «забароненай» зоны, то проста не адкажа.
Ці магчыма абысці блакіроўку?
Тэарэтычна магчымыя спосабы ўзлому тэрміналаў Starlink. Але сістэма спраектаваная даволі надзейна, таму пакуль гэта немагчыма. Расіяне навучыліся толькі перашкаджаць украінцам іх выкарыстоўваць.
Таму на сёння адказ: не. Маск сапраўды можа пазбавіць украінскіх вайскоўцаў спадарожнікавага інтэрнэта, калі захоча.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары