Свет99

Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету

Амерыканскі прафесар і аўтар некалькіх бестсэлераў Сэт Абрамсан, які называе сябе «біёграфам Ілана Маска», выказаў крайнюю занепакоенасць станам мільярдэра і заклікаў улады ЗША тэрмінова абясшкодзіць Маска да інаўгурацыі Трампа, «каб засцерагчы свет ад драматычных наступстваў».

Ілан Маск. Фота: AP

Па словах вядомага ў ЗША прафесара з Гарварда Сэта Абрамсана, мільярдэр «з'язджае з глузду» і становіцца пагрозай як для ЗША, так і для ўсяго свету, перадае выданне Daily Beast.

Абрамсан кажа, што сачыў за паводзінамі Маска на працягу апошніх двух гадоў. І звяртае ўвагу, што мільярдэр сам прызнаваў наяўнасць псіхічных засмучэнняў, моцнага стрэсу і ўжыванне кетаміну. Па словах Абрамсана, уплыў Ілана Маска на Дональда Трампа выклікае засцярогі ў часткі атачэння новаабранага прэзідэнта ЗША.

Кажучы аб паводзінах Маска, Абрамсан выказвае занепакоенасць падтрымкай мільярдэрам ультраправых партый Еўропы, якая актывізавалася пасля перамогі Трампа на выбарах у ЗША.

У прыватнасці, Абрамсан звяртае ўвагу на цяперашнія паралельныя медыйныя кампаніі Маска супраць урадаў Германіі і Вялікабрытаніі, у якіх мільярдэр адкрыта сімпатызуе нямецкім ультраправым з «Альтэрнатывы для Германіі» і брытанскім ультраправым з «Reform UK». Абедзве партыі лічацца другімі па ўплыву ў сваіх краінах, выступаюць за жорсткую антыміграцыйную палітыку і за наладжванне адносінаў з Расіяй.

«Асабістыя праблемы Маска не выклікалі б столькі турботы, калі б яны не выносіліся на ўсеагульнае абмеркаванне. Мільярдэр мае каласальны ўплыў на эканоміку і палітыку ЗША, а таксама валодае актывамі ў большасці важных для планеты сфер». 

«У сувязі з гэтым заклікаю адміністрацыю прэзідэнта ЗША Джо Байдэна аператыўна прыняць меры, каб яшчэ да інаўгурацыі Дональда Трампа засцерагчы Штаты ад драматычных наступстваў праўлення Маска. Ураду варта разарваць з Маскам усе кантракты, спыніць стварэнне ягонага Дэпартамента па дасягненні дзяржэфектыўнасці (DOGE), а таксама пачаць федэральныя расследаванні супраць мільярдэра па справах аб пагрозе нацбяспецы», — рэзюмуе Сэт Абрамсан.

Пры гэтым амерыканскі прафесар, па ягоных словах, усведамляе, што нічога з вышэйпералічанага хутчэй за ўсё не адбудзецца.

48-гадовы амерыканскі прафесар Сэт Абрамсан, які называе сябе «біёграфам Ілана Маска». Фота: Wikimedia Commons

48-гадовы амерыканскі прафесар Сэт Абрамсан мае юрыдычную адукацыю Гарвардскага ўніверсітэта і з'яўляецца аўтарам некалькіх бестсэлераў (адзначаных выданнем The New York Times), якія былі прысвечаны расследаванням карупцыі першай адміністрацыі Дональда Трампа (2016-2020) і магчымых сувязяў Трампа з урадамі Расіі і Кітая.

Але пры гэтым у публічным доступе няма афіцыйнай інфармацыі аб тым (акрамя словаў самога Абрамсана), што прафесар з'яўляецца сапраўдным біёграфам мільярдэра Ілана Маска.

Каментары9

  • Маня
    08.01.2025
    А сапраўды, так і ёсць. Пагроза, ды яшчэ якая.
  • Ваня
    08.01.2025
    Маня, чым жа ён вам так пагражае?
  • Мілан Аск
    08.01.2025
    Хопіць ужо ківаць на тое, што Маск еўрапейскіх ультраправых падтрымлівае. Не трэба блытаць сітуацыю ў Еўропе і ў ЗША. У ЗША нават Нацысцкая партыя (Nazi party) дзейнічае, адкрыта выкарыстоўваюцца сцягі НСДАП са свастыкай. Яны маргіналы, але за гэта не пераследуюць, пакуль яны не пагражаюць грамадскаму парадку. Калі Маск сімпатызуе, напрыклад, Нацысцкай партыі, па амерыканскіх законах гэта ўсё ў рамках заканадаўства. Гэта ў Еўропе шарахаюцца ад любога намёку на НСДАП і ўсякае такое. Трэба гэта разумець.

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц14

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях3

Чысткі ў арміі ЗША: Трамп звольніў кіраўніка Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц14

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць