Пасля перамоў «з шэрагам удзельнікаў сірыйскага канфлікту» Башар Асад вырашыў пакінуць пасаду прэзідэнта Сірыі і даручыў «мірна перадаць уладу», заявілі ў Міністэрстве замежных спраў Раісйскай Федэрацыі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам падчас іх сустрэчы ў Сочы, Расія, 17 мая 2018 г. Фота: Mikhail Klimentyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Расія ў гэтых перамовах не ўдзельнічала, дадалі там.
Там таксама дадалі, што РФ знаходзіцца ў кантакце з усімі групоўкамі сірыйскай апазіцыі.
«Расійскія вайсковыя базы на тэрыторыі Сірыі знаходзяцца ў рэжыме павышанай баявой гатоўнасці. На дадзены момант сур'ёзнай пагрозы іх бяспецы няма», — паведаміла МЗС РФ.
Каментары