Свет33

Зяленскі ўгаварыў Саудаўскую Аравію ўзяць удзел у Саміце міру

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак паведаміў журналістам, што Уладзіміру Зяленскаму ўдалося пераканаць Саудаўскую Аравію прыняць удзел у Саміце міру, які гэтымі днямі праходзіць у Швейцарыі. Адпаведнае відэа апублікаваў тэлеканал weukraine.tv.

Андрэй Ярмак. Скрыншот з відэа

Паводле слоў украінскага чыноўніка, гэта стала магчымым «у выніку цяжкай працы ўсёй каманды на чале з прэзідэнтам Зяленскім». Ніякіх дадатковых падрабязнасцяў ён не прывёў.

Раней паведамлялася, што Зяленскі наведаў Саудаўскую Аравію і сустрэўся там са спадкаемцам трону, прэм'ер-міністрам краіны Мухамедам бін Салманам аль Саудам. 

Каментары3

  • Acab
    15.06.2024
    Спадар Ярмак пахваліўся, што спадар Зяленскі ўгаварыў арабійскага прынца, а мо і не аднаго, а мо і ў суправаджэньні жонак, адведаць швайцарскі курорт.
    Чарговая перамога дыпляматыі
  • Янка
    15.06.2024
    Здаецца, што галоўны, каму патрэбнае гэтае рытуальнае мерапрыемства - гэта асабіста Ярмак дзеля падвышэння ўласнай значнасці. Заўважце, што навіну паведаміў не міністр іншаземных спраў Кулеба, які даўно выконвае функцыі мэблі, бо ягонае месца фактычна займае па сутнасці галоўны сакратар апарата Зяленскага Ярмак. Бо ніякіх эфектыўных рашэнняў на канферэнцыі краін, якія не падтрымліваюць Ўкраіну зброей альбо грашыма - прынята быць ня можа. З'едуцца дэлегаты рознай ступені ўплывовасці, пап'юць кавы, магчыма прымуць нейкую дэкларацыю, раз'едуцца і забудуць
  • Acab
    15.06.2024
    Янка, насамрэч, ўсе гэтыя адміністрацыі прэзыдэнтаў ў паст(не) савецкіх рэспубліках(адно паводле назвы), якія большасьцю адмаўляюцца братэрска-сестрынскага падабенства, гэта фактычны аналяг кіраўнічага органа часоў ссср - цк кам партыі.
    Адміністрацыі сканцэнтравалі, як цк сваго часу, выканаўчую, заканадаўчую і тэлефонна судовую функцыі. А кулебы, як вы слушна заўважылі, прыгожыя з наетымі бліскучымі тварамі мэблі

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц14

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц14

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць