Свет

У Кіеве парадаваліся, што ў мірным саміце па Украіне возьме ўдзел віцэ-прэзідэнт ЗША

Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак заявіў, што ў Кіеве вітаюць удзел віцэ-прэзідэнта ЗША Камалы Харыс у мірнай канферэнцыі ў Швейцарыі.

Камала Харыс. Фота: Joe Lamberti / AP

Акрамя таго, Ярмак растлумачыў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правядзе дзве сустрэчы з амерыканскім лідэрам Джо Байдэнам за рамкамі мірнага саміту. Па даных Вашынгтона, прэзідэнты павінны сустрэцца ў Францыі і ў Італіі, піша Bild.

Раней паведамлялася, што Джо Байдэн не возьме ўдзелу ў мірным саміце, бо ў гэты час будзе ўдзельнічаць у Каліфорніі ў зборы грошай на сваю выбарчую кампанію

Паралельна з гэтым генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг раскрытыкаваў улады Кітая за байкот мірнай канферэнцыі ў Швейцарыі.

«На жаль, Кітай вырашыў не браць удзелу ў канферэнцыі. Кітай не ў стане асудзіць уварванне Расіі ва Украіну, якое з'яўляецца абуральным парушэннем міжнароднага права», — заявіў Столтэнберг.

Ён падкрэсліў, што ўлады Кітая не толькі не асудзілі ўварванне, але нават падпісалі пагадненне аб неабмежаваным партнёрстве з Уладзімірам Пуціным.

Пасля пачатку расійскага ўварвання Кітай стаў прадаваць расійскім вытворцам перадавыя тэхналогіі, мікраэлектроніку, мікрачыпы і іншае абсталяванне, якое неабходна для стварэння ракет, самалётаў і баявых танкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне з’явілася першая ў краіне кавярня-будка2

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне24

СБУ выкрыла больш за 100 агентурных сетак. Расійскія агенты планавалі забіць Зяленскага, Буданава і кіраўніка самой СБУ2

Прэпараты ад алергіі, якія ўжываюць мільёны людзей, могуць павялічваць рызыку дэменцыі — вучоныя2

На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс ФОТА10

Мінчук, які павінен быў даглядаць смяротна хворых у хоспісе, афармляў на іх мікрапазыкі2

Дызайнер прыдумаў новы беларускі інтэр’ерны стыль — беландзі. Што гэта такое?7

Ці ведаеце вы, у якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання?7

Маск загадаў усім федэральным чыноўнікам ЗША справаздачыцца, што яны робяць, або звольніцца21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць