Здароўе

Цыклічнае дыханне: усяго пяць хвілін на дзень здымаюць стрэс

Новыя даследаванні паказваюць, што штодзённая пяціхвілінная практыка дыхання можа эфектыўна палепшыць самаадчуванне.

Фота: pixabay

Гэта называецца цыклічнае дыханне — дыхальная практыка, таксама вядомая як фізіялагічны ўздых.

Па выніках даследавання, апублікаванага ў часопісе Cell Reports Medicine, цыклічнае дыханне аказалася больш эфектыўным для паляпшэння настрою, чым медытацыя ўважлівасці і іншыя метады дыхання. Гэта таксама быў найлепшы спосаб запаволіць колькасць удыхаў за хвіліну, што мае заспакаяльны эфект.

Як тлумачыць Дэвід Шпігель, прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта і суаўтар новага даследавання, дыханне — гэта тое, што мы робім, не задумваючыся, але яно лёгка паддаецца свядомаму кантролю. Здольнасць кантраляваць дыханне — нароўні са станоўчымі фізічнымі і эмацыйнымі эфектамі ад гэтага — набываюць усё большую папулярнасць у навуковай супольнасці як інструмент псіхічнага здароўя, які варты далейшага вывучэння.

У даследаванні параўноўваліся розныя тыпы практыкаванняў: у тым ліку іншыя дыхальныя практыкі, а таксама медытацыя ўважлівасці (гэта такі тып медытацыі, у якім вы засяроджваецеся на глыбокім усведамленні таго, што вы адчуваеце ў гэты момант, без інтэрпрэтацыі або асуджэння гэтых адчуванняў). Кожнаму са 114 добраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, было прызначана адно з практыкаванняў для зніжэння стрэсу. Ім было прапанавана выконваць сваё практыкаванне па пяць хвілін на дзень на працягу месяца. Цягам усяго даследавання ўдзельнікі вялі стрэс-журнал з апісаннем свайго прагрэсу.

У цэлым, амаль усе ўдзельнікі палічылі, што практыкаванні ім у некаторай ступені дапамаглі. Далейшае вывучэнне даных паказала, што тыя, хто выкарыстоўваў дыхальныя практыкаванні, адчувалі меншы стрэс, чым тыя, хто спрабаваў медытацыю ўважлівасці, а сярод дыхальных практыкаванняў найлепшыя вынікі былі ў групе цыклічнага дыхання.

У 1930-я гады навукоўцы назіралі два выпадкі, калі людзі натуральным чынам займаюцца цыклічным дыханнем: у клаўстрафобным асяроддзі або ў вельмі глыбокім сне. У гэтай фазе сну ў крыві назапашваецца вуглякіслы газ, што дасылае ў мозг сігнал, які ў сваю чаргу выклікае імпульс да дыхання.

У відэа, зробленым суаўтарам даследавання, вядомым у Ютубе неўрапатолагам і дацэнтам Стэнфардскага ўніверсітэта Эндру Хуберманам, ён паказвае, як выконваць гэты тып дыхальнай працы:

  • Адзін удых, а затым другі кароткі ўдых праз нос
  • Адзін працяглы выдых праз рот

У гэтым відэа Эндру Хуберман, дацэнт Стэнфардскага ўніверсітэта, тлумачыць, як выкарыстоўваць цыклічнае дыханне

Медытацыя ўважлівасці таксама ўключае некаторую канцэнтрацыю ўвагі на дыханні. Аднак гэта больш звязана з усведамленнем вашага дыхання ў цяперашні момант. Даследчая група правільна прадказала, што ўсе формы дыхання будуць выклікаць большае псіхічнае і фізічнае расслабленне. У артыкуле яны тлумачаць, што пачуццё кантролю можа растлумачыць прычыну гэтага:

«Дыхальныя практыкаванні даюць адчуванне прамога кантролю над сваёй фізіялогіяй у адрозненне ад пасіўнага назірання за дыханнем падчас медытацыі ўважлівасці. Гэта ўзмоцненае пачуццё кантролю можа хутка знізіць трывожнасць, бо меркаваная страта кантролю з'яўляецца адметнай рысай трывогі».

З трох розных дыхальных методык, якія разглядаліся ў даследаванні, менавіта «цыклічны ўздых» аказаўся найбольш эфектыўным для зніжэння частаты дыхання ўдзельнікаў, што, верагодна, звязана з адрозненнем ад іншых практык у спосабе выканання. 

Варта адзначыць, што ў даследаванні не разглядалася, што адбываецца, калі дыхальная практыка спалучаецца з медытацыяй уважлівасці, але прафесар Шпігель мяркуе, што ў гэтым выпадку могуць быць дадатковыя станоўчыя эфекты. Наступным крокам даследчыкі хочуць убачыць, як цыклічнае дыханне можа павялічыць патэнцыял самагіпнозу як сродку ўмяшання ў здароўе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць