Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі
Грамадзянства загінулых і фігурантаў справы не паказваецца.

У Батумі забітыя чатыры замежнікі, яшчэ двое замежнікаў затрыманыя па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, паведамляе Newsgeorgia.ge са спасылкай на МУС.
Грамадзянства загінулых і фігурантаў справы не ўказваецца. Паведамляюцца толькі ініцыялы і гады нараджэння.
Паводле даных следства, 7 снежня, з мэтай помсты, І.Дж (г. н.1986) і Б.. (1985) расстралялі на тэрыторыі часовага пражывання Ф.Т. (2000), В.Д. (1997), Ч. (2004) і А. С. (2005), пасля чаго ўцяклі з месца здарэння. Тры чалавекі памерлі на месцы, адзін пазней у бальніцы.
Абвінавачаныя былі затрыманыя на цэнтральнай трасе Тбілісі — Сенакі — Леселідзэ. Пры ператрусе былі канфіскаваныя тры адзінкі агнястрэльнай зброі і патроны.
Каментары