Грамадства

Польшча ўвяла «асаблівыя меры» для выдачы гуманітарных віз беларусам у Грузіі

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка звярнуўся з лістом у МЗС Польшчы з просьбай аб садзейнічанні беларусам, якія знаходзяцца ў Грузіі і жадаюць атрымаць гуманітарную візу. Яму далі на гэта адказ, фрагменты з якога публікуюцца ў тэлеграм-канале палітыка.

«Пасля падзей 2020 года ў Беларусі, якія суправаджаюцца масавымі рэпрэсіямі і пераследамі з боку рэжыму Лукашэнкі, значная колькасць грамадзян Беларусі былі вымушаныя пакінуць краіну. Грузія стала адным з асноўных напрамкаў для беларусаў дзякуючы бязвізаваму рэжыму і прамым авіязносінам. Да нядаўняга часу Грузія ўспрымалася як адносна бяспечны прытулак, аднак сацыяльна-палітычная сітуацыя ў Грузіі, якая змянілася, выклікае асцярогі», — пісаў Латушка ў сваім лісце, дасланым у польскі МЗС 18 лістапада, просячы аб садзейнічанні беларусам з Грузіі пры іхніх зваротах адносна выдачы гуманітарных польскіх віз.

27 лістапада прыйшоў адказ ад намесніцы міністра замежных спраў Польшчы Хенрыкі Машчыцкай-Дэндыс. У ім адзначаецца, што МЗС Польшчы і польскія консулы надаюць асаблівую ўвагу пытанням падтрымкі грамадзян Беларусі, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі і ратуюцца ад рэпрэсій.

«Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Грузіі, маюць права падаць заяўку на польскую візу толькі на падставе самога факту знаходжання на тэрыторыі Грузіі (на працягу не менш за 6 месяцаў) без неабходнасці легалізацыі свайго знаходжання», — гаворыцца ў гэтым дакуменце.

«Прымаючы пад увагу палажэнні Візавага кодэкса ЕС, хачу запэўніць, што мы ўкаранілі асаблівыя меры для аператыўнай выдачы гуманітарных віз членам беларускай апазіцыі ў сувязі з сітуацыяй у Грузіі, а таксама для бягучага абслугоўвання грамадзян Беларусі, уцягнутых у прадэмакратычную дзейнасць і якія імкнуцца ўехаць у ЕС», — піша намесніца міністра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц14

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях3

Чысткі ў арміі ЗША: Трамп звольніў кіраўніка Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц14

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць