Усяго патроху1313

Мегапапулярны нямецкі блогер аб'ездзіў усю Еўропу і вызначыў свае самыя любімыя і нелюбімыя краіны

Вось што хлопец кажа пра Беларусь.

22-гадовы блогер з Германіі Лука Пфердменгес, на якога ў сацсетках падпісаны мільёны карыстальнікаў. Фота: сацсеткі блогера

Папулярны 22-гадовы трэвэл-блогер з Германіі Лука Пфердменгес, які мае 228 тысяч падпісчыкаў у інстаграме і больш за 2 мільёны ў тыктоку, нядаўна аб'ездзіў усе краіны Еўропы і цяпер склаў свой спіс самых лепшых і горшых месцаў для наведвання. Сваім рэйтынгам блогер падзяліўся з брытанскім таблоідам Daily Mail.

На думку Пфердменгеса, лепшымі еўрапейскімі краінамі для наведвання з'яўляюцца Партугалія, Кіпр, Іспанія, Аўстрыя і Харватыя. Свой выбар блогер тлумачыць тым, што ў рэгіёне Міжземнамор'я, на ягоны погляд, заўсёды лепшае надвор'е, кухня і мора. Харватыя, кажа Лука, мае вельмі высокі ўзровень пляжаў, а сталіца Партугаліі, Лісабон, з'яўляецца яго любімым горадам. Наяўнасць у спісе Аўстрыі блогер ніяк не патлумачыў.

За вышэйпералічанымі краінамі ў рэйтынгу блогера ідуць Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Славенія, Эстонія, Латвія, Балгарыя, Румынія, а таксама Албанія, Косава і Сербія.

«Гэта ўсё схаваныя жамчужыны Еўропы. Чарнагорскае ўзбярэжжа, напрыклад, альбо Паўночная Македонія разам з ейным Ахрыдскім возерам абсалютна цудоўныя. Паўночнамакедонская сталіца Скоп'е прымушае вас адчуваць сябе як у музеі.

Славенія выдатная для паходаў у горы і, безумоўна, больш танная альтэрнатыва той жа Швейцарыі ці Аўстрыі.

А калі вы хочаце адчуць сярэднявечную атмасферу, раю наведаць Талін у Эстоніі. Гэта адна з самых тэхналагічна развітых краін свету, але стары горад выглядае як сярэднявечнае мястэчка. Я люблю гэта. Уражвае і штодзённы рынак у Рызе ў суседняй Латвіі.

Дайце шанец і такім месцам, як Румынія ці Балгарыя. У іх цудоўныя пляжы, выдатныя людзі, захапляльныя гарады, смачная ежа. Албанія, Косава і Сербія таксама недаацэненыя», — распавядае Лука Пфердменгес.

У той жа час хлопец назваў горшыя краіны для наведвання і адным з такіх кірункаў назваў Беларусь.

«Я выдатна правёў час у Мінску, але гэта вельмі цяжкадаступная краіна і адзіная сапраўды ізаляваная краіна на кантыненце. Беларусь вельмі моцна адрозніваецца ад большасці еўрапейскіх краін. Найбольшы культурны шок, які можна атрымаць, вандруючы па Еўропе», — адзначае трэвел-блогер.

Астатнія краіны з найгоршай пяцёркі, па версіі хлопца, такія: Сан-Марына, Ліхтэнштэйн, Бельгія і Турцыя.

«Да мікрадзяржавы Сан-Марына вельмі цяжка дабрацца, і там няма чаго рабіць. Вы можаце ўбачыць усё на працягу некалькіх гадзін. Ліхтэнштэйн вельмі ізаляваны і дарагі, хоць гэта выдатна, калі вы можаце сабе гэта дазволіць. У Бельгіі занадта шэра і холадна, а Турцыя вельмі падобная да Беларусі», — падагульняе блогер.

Каментары13

  • Камэнтатар
    17.09.2024
    Колькі месяцаў чалавек 22 гадоў (матэматычна) пражыў у кожнай краіне, каб іх параўноўваць? Бэльгія шэрая і халодная, бо ты там быў у лістападзе? А Скоп’е - музэй, бо ў цябе недаразьвіты архітэктырны густ?
  • Дональд
    17.09.2024
    А ці быў ён на лініі сталіна?
  • feafania
    17.09.2024
    Камэнтатар, пагаджуся, бо хлопец больш ацэньвае мора і цёплае надвор'е. Мне, напрыклад, мора не цікава, таму больш цікавейшыя паўночныя краіны Эўропы. Паўднёваэўрапейская кухня ў мяне таксама не выклікае захапленьня. Але наконт ягонай ацэнкі Беларусі і Турэччыны пагаджуся.

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск абверг інфармацыю, што Украіне пагражае адключэнне Starlink6

У легендарнай воданапорнай вежы ў Мінску хутка адкрыецца кавярня пад назвай «Вежа»7

Памёр Алег Васільчанка3

Новая рэдакцыя пагаднення Украіны з ЗША аб карысных выкапнях можа быць яшчэ кабальнейшай за папярэднюю29

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць