Свет1717

Расія вырашыла самачынна зрушыць мяжу з Літвой і Фінляндыяй у Балтыйскім моры

Расійскія ўлады прынялі рашэнне ў аднабаковым парадку змяніць марскія межы краіны з Літвой і Фінляндыяй у Балтыйскім моры, вынікае з праекта пастановы ўрада, апублікаванага на партале прававых актаў, піша The Moscow Times.

Балтыйскае мора каля Зяленаградска Калінінградскай вобласці. Фота: Victoria Koltsova / vecteezy.com

Згодна з дакументам, які падрыхтавала Мінабароны, Расія мае намер аб'явіць сваімі ўнутранымі марскімі водамі частку акваторыі на ўсходзе Фінскага заліва, а таксама паблізу гарадоў Балтыйск і Зеленаградск у Калінінградскай вобласці. Для гэтага будуць змененыя геаграфічныя каардынаты пунктаў, якія вызначаюць становішча зыходных ліній, ад якіх адмяраецца шырыня тэрытарыяльнага мора РФ, а таксама прылеглай зоны ля ўзбярэжжа і астравоў.

На мяжы з Фінляндыяй расійскі ўрад мае намер скарэктаваць каардынаты ў зоне астравоў Йяхі, Сомерс, Голанд, Родшэр, Малы Цютэрс, Вігрунд, а таксама каля паўночнага ўваходнага мыса ракі Нарва, вынікае з дадатку да пастановы Кабінета міністраў РФ.

На мяжы з Літвой пад перагляд трапіла зона Куршскай касы ў Гданьскім заліве, раёны мыса Таран, мыса на поўдзень ад мыса Таран, а таксама Балтыйскай касы.

Дакумент аб пераглядзе мяжы, які пакуль афіцыйна не каментавалі МЗС Фінляндыі і Літвы, быў прадстаўлены на грамадскае абмеркаванне практычна адначасова з пачаткам вучэнняў па выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі. Расійскае Мінабароны аб'явіла, што яны стартавалі ў Паўднёвай вайсковай акрузе з удзелам комплексаў «Іскандэр» і авіяцыі, узброенай ракетамі «Кінжал». Мэтай вучэнняў заяўленыя падрыхтоўка асабовага складу да выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі, а таксама адказ «на правакацыйныя заявы і пагрозы асобных заходніх афіцыйных асоб», заявіла прэс-служба ведамства.

Каментары17

  • Літ
    21.05.2024
    Адзінае, чаго цяпер баіцца рф - гэта ЗСУ. Таму дапамагаем украінскім ваярам біць рашыстаў. І гэта таксама павінны рабіць заходнія краіны, інакш самавольным зрушэннем мяжы справа не скончыцца, услед пойдуць руzкія танкі і руzкі бот. 
  • Літвін сын вялікай літвы
    21.05.2024
    Зноў беларусы будуць крайнія
  • мясцовы2
    21.05.2024
    пачалося

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц14

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях3

Чысткі ў арміі ЗША: Трамп звольніў кіраўніка Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц14

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць