Вайна88

Расія за два гады страціла каля 83 тысяч забітымі — аналіз статыстыкі

Летам 2023 года «Медуза» разам з «Медыязонай» і даследчыкам лішкавай смяротнасці Дзмітрыем Кобакам знайшла найбольш дакладны спосаб падліку страт расійскай арміі.

Ілюстрацыйнае фота: Ashley Chan/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Тады журналісты ацанілі колькасць загінулых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў у 47 тысяч чалавек. Зараз — другая частка даследавання, на гэты раз яна ахоплівае перыяд амаль у два гады, з 24 лютага 2022-га па канец 2023-га.

Вось некаторыя з галоўных высноў новага даследавання:

Да канца 2023 года страты расійскай арміі забітымі выраслі да 75 тысяч. Да другой гадавіны вайны, калі меркаваць, што падчас захопу Аўдзееўкі расійская армія губляла людзей тымі ж тэмпамі, што ў чацвёртым квартале 2023-га,

колькасць загінулых магла вырасці ўжо да 83 тысяч.

Група вайскоўцаў, шырока прадстаўленая ў ваенных стратах Расіі, — завербаваныя на вайну зняволеныя. Да канца мінулага года, паводле ацэнкі, загінулі 20 тысяч людзей, якія падпісалі кантракты з Мінабароны ці ПВК у абмен на магчымасць амністыі.

Страты сярод мабілізаваных расіянаў на тую ж дату склалі каля 16 тысяч чалавек.

Кожны тыдзень ва Украіне гінуць каля 250 чалавек, прымусова адпраўленых на фронт.

Агульны тэмп страт УС РФ у апошнія шэсць месяцаў — 120 чалавек у дзень.

Так выглядае смяротны канвеер, які пабудавалі расійскія ўлады за два гады вайны.

Каментары8

  • Мах
    24.02.2024
    А большая частка рабсіян гэты імперскі канвеер ўхваляюць.
  • Статыстыка
    24.02.2024
    Багдан, Украінцы пазначаюць "втрати", гэта не толькі загінулыя. Гэта йшчэ параненыя, якіх звычайна больш у 3-4 разы. Гэта ўсе ведаюць. Так атрымліваецца, што ~100к загінулых (~75к з рф, ~25к з данбасу, іх улік увогуле ніхто не вядзе), і ~300к параненых. Таму агулам як раз і атрымліваецца болей за 400к.
  • Апостал
    24.02.2024
    Багдан, 400к - гэта беззваротныя страты. Гэта розныя рэчы, калі навучыўся чытаць, зможаш разабрацца

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц14

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях3

Чысткі ў арміі ЗША: Трамп звольніў кіраўніка Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц14

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць