Грамадства11

«Самаадчуванне лепшым не робіцца». Ад Рыгора Кастусёва прыйшоў першы ліст з ПКТ

Палітык мае анкалагічную хваробу, непакоіцца аб леках, перажывае, што запланаванага спаткання так і не было.

Рыгор Кастусёў у судзе. Фота: БелТА

Пра настрой Рыгора Кастусёва Радыё Свабода расказаў ягоны зяць Зміцер Антончык, які з сям’ёй жыве ў Польшчы.

«Вельмі непакоіцца наконт лекаў, якія перадаюць з волі — што могуць да яго не дайсці. Бо адчувае пагаршэнне стану ў сувязі з анкалагічнай хваробай», — кажа Антончык.

Былога старшыню Партыі БНФ і кандыдата ў прэзідэнты ў выбарах 2010 года Рыгора Кастусёва 11 лістапада перавялі ў ПКТ — памяшканне камернага тыпу, дзе рэжым утрымання нязначна мякчэйшы ад ШІЗА. Паводле сваякоў, спагнанне для яго расцягнецца на 4 месяцы. Між тым вядома, што Рыгору Кастусёву пастаўлены дыягназ анкалагічна хворага. Якое лячэнне аказваюць яму ў ПКТ калоніі, вядомай як «Воўчыя Норы», — невядома.

«Паводле плана, які склалі дактары падчас абследавання, у лістападзе-снежні яму павінны рабіць аналіз крыві. Але ці будзе ён, невядома. Вынікаў абследавання дагэтуль не паведамляюць. Ён арыентуецца на самаадчуванне, а яно не робіцца лепшым. Яшчэ вельмі спадзяецца на медычную бандэроль», — паведаміў Зміцер Антончык.

Пра ўмовы ўтрымання ў ПКТ, паводле Змітра Антончыка, Рыгор Кастусёў нічога не напісаў.

«Проста напісаў, што «пераехаў у іншае месца», і больш пра ПКТ нічога. У лісце больш пра тое, як ён чакаў спаткання. Яно было запланавана сёньня, 29 лістапада, ужо паперы былі падпісаныя, але замест гэтага ён сядзіць ў ПКТ. Вельмі шкадуе, што не ўбачыўся з роднымі.

Шмат асабістых зваротаў напісаў з гэтай прычыны. Зразумелы настрой, калі чалавек у такім фізычным стане, гэтак спадзяваўся на сустрэчу, а яна не адбылася. На маю думку, гэта таксама здзек», — мяркуе Зміцер Антончык.

Былому старшыню Партыі БНФ Рыгору Кастусёву 66 гадоў. У верасні 2022 года суд прызнаў Кастусёва вінаватым у «змове з мэтай захопу ўлады» і асудзіў на 10 гадоў зняволення. Яшчэ ў менскім СІЗА ў палітвязня дыягнаставалі анкалагічнае захворванне.

Апошняе медычнае абследаванне Кастусёў прайшоў у жніўні, але вынікаў агляду і аналізаў яму тады не паведамілі.

Каментары1

  • -
    29.11.2023
    Пра ўмовы ўтрымання ў ПКТ, паводле Змітра Антончыка, Рыгор Кастусёў нічога не напісаў.

    Качанава пахваліла сілавікоў за адсутнасць скаргаў на іх

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск абверг інфармацыю, што Украіне пагражае адключэнне Starlink6

У легендарнай воданапорнай вежы ў Мінску хутка адкрыецца кавярня пад назвай «Вежа»7

Памёр Алег Васільчанка3

Новая рэдакцыя пагаднення Украіны з ЗША аб карысных выкапнях можа быць яшчэ кабальнейшай за папярэднюю29

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць