Грамадства4949

Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна расказала, што сустракаецца з дзяўчынай Надзяй, з якой пазнаёмілася ў Лондане. Камінг-аўт вядомая спартоўка зрабіла падчас кулінарнага шоу «Ператрэм з Халезіным».

Скрыншот з відэа

«У Беларусі мне ніколі не прыходзіла ў галаву быць адкрытай. Маўляў, вось я ў адносінах з дзяўчынай. Але цяпер усё ідэальна супала. У Лондане я сустрэла Надзю. У самым афігенным горадзе, дзе людзі настолькі талерантныя адно да аднаго, — сказала Кацярына Сныціна. —

Мае сябры, сям'я заўсёды ведалі, калі была з кімсьці ў адносінах. У маім коле не было праблем. Але дзяліцца гэтай інфармацыяй з іншымі не хацелася на ўнутраным узроўні».

На перадачы Кацярына пачаставала дзяўчыну блінцамі, адзначыўшы, што гэта Надзіны любімыя.

Нядаўна баскетбалістка заявіла, што заканчвае прафесійную кар'еру і цяперашні сезон будзе апошнім. Кацярына Сныціна другі год запар гуляе за каманду «Лондан Лаянс». У 2007-м спартоўка была бронзавай прызёркай чэмпіянату Еўропы.

Каментары49

  • Боря Магілеўскі
    30.09.2023
    А нехта ячшэ сумняваўся? 
  • Смяшок)
    30.09.2023
    А Халезiн калi зробiць?
  • Axel Justas
    30.09.2023
    Ну зрабіла і зрабіла. Найлепшая рэакцыя - калі гэта нікога не турбуе (а з большага, нікога іншага гэта і не датычыцца). Засуньце свае каментары сабе ў 'маленькую кішэню на джынсах'. І я засуну :-)

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць