Якія беларускія чыноўнікі і дзеячы апазіцыі скончылі МГІМО і расійскія вайсковыя вучэльні
МЗС Польшчы днямі паведаміла, што звольніла ўсіх выпускнікоў МГІМО (Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін) з меркаванняў нацыянальнай бяспекі. «Наша Ніва» паглядзела, хто з беларускіх чыноўнікаў, палітыкаў і сілавікоў сканчаў расійскія ўніверсітэты. Сярод іх ёсць наменклатура Лукашэнкі і некаторыя прадстаўнікі дэмакратычных сіл.

Віктар Хрэнін
Фота: БелТА
Міністр абароны ў 1992 годзе скончыў Омскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя М.В.Фрунзэ.
У 2005-м — Вайсковую акадэмію ў Беларусі, у 2014-м — факультэт Генеральнага штаба Вайсковай акадэміі з адзнакай і залатым медалём.
Віктар Гулевіч

Першы намеснік міністра абароны ў 1990 годзе з адзнакай скончыў Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча.
У 2002-м — Вайсковую акадэмію ў Беларусі.
Дзмітрый Гара

Фота: БелТА
Старшыня Следчага камітэта (выхадзец з Камітэта дзяржаўнай бяспекі) у 1993 годзе скончыў Вайсковы Чырванасцяжны інстытут у Маскве па спецыяльнасці «Правазнаўства».
У 2018-м — Акадэмію кіравання пры Лукашэнку па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».
Алег Белаконеў

Фото: cesor.net
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 1987 годзе з адзнакай скончыў Омскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню імя М. В. Фрунзэ.
У 1999-м — з адзнакай і залатым медалём Вайсковую акадэмію ў Беларусі, а ў 2010 годзе з такімі ж поспехамі факультэт Генеральнага штаба Вайсковай акадэміі.
Анатоль Васільеў

Фота: sk.gov.by
Намеснік старшыні Следчага камітэта ў 2000 годзе скончыў Акадэмію ФСБ Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя».
У 2020-м — Акадэмію кіравання пры Лукашэнку па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».
Ігар Петрышэнка

Фота: БелТА
Намеснік прэм'ер-міністра ў 1986 годзе скончыў Віленскае каманднае вучылішча радыёэлектронікі.
У 1992-м адвучыўся ў Вайсковым Чырванасцяжным інстытуце ў Маскве. У 1998-м скончыў беларускую Акадэмію кіравання.
Аляксандр Вальфовіч

Фота: БелТА
Сакратар Рады бяспекі ў 1988-м скончыў Маскоўскую вайсковую агульнавайсковую камандную вучэльню.
У 2005-м адвучыўся ў Вайсковай акадэміі ў Беларусі. А праз тры гады скончыў Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба Расійскай Федэрацыі.
Валер Цапкала

Палітык у 1982—1984 гадах вучыўся ў Беларускім тэхналагічным інстытуце ў Мінску.
У 1984 годзе быў прызваны ў армію, праходзіў службу ў Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння ў горадзе Хмяльніцкі.
Пасля службы ў 1986 годзе з другой спробы паступіў у Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, які скончыў з адзнакай.
Андрэй Саннікаў

У 1977-м палітык адвучыўся на перакладчыцкім факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў.
У 1989 годзе скончыў Дыпламатычную акадэмію Міністэрства замежных спраў СССР у Маскве.
Валер Сахашчык

Фота: Радыё Свабода
«Міністр абароны» Аб'яднанага пераходнага кабінета скончыў Маскоўскую вышэйшую камандную вучэльню і Вайсковую акадэмію ў Беларусі.
Уладзімір Астапенка

Кіраўнік Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Брусэлі ў 1985 годзе скончыў Маскоўскі МГІМО.
Уладзімір Андрэйчанка

Фота: БелТА
Старшыня Палаты прадстаўнікоў у 1977 годзе скончыў Вялікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут (ВНУ ў горадзе Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці), у 1988-м — Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Станіслаў Зась

Былы генеральны сакратар АДКБ у 1985 годзе з адзнакай скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча.
У 1996 з адзнакай і залатым медалём — Вайсковую акадэмію Рэспублікі Беларусь, а ў 2005-м таксама з адзнакай і залатым медалём Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
Мікалай Карпянкоў

Фота: БелТА
Намеснік міністра ўнутраных спраў у 1989-м скончыў Ульянаўскую гвардзейскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню імя У. І. Леніна, у 2002 годзе — Акадэмію МУС.
Валерый Гайдукевіч

Фота: БелТА
Член Савета Рэспублікі адвучыўся ў Разанскай вышэйшай паветрана-дэсантнай каманднай вучэльні, Вайсковай акадэміі імя М.В.Фрунзэ ў Маскве і Акадэміі кіравання пры Лукашэнку.
Сяргей Руды

Фота: «СБ. Беларусь сегодня»
Намеснік міністра адукацыі яшчэ ў СССР скончыў Сумскую вышэйшую артылерыйскую камандную вучэльню імя М.В.Фрунзэ і Вайсковую артылерыйскую акадэмію імя М.Калініна ў Санкт-Пецярбургу.
Каментары
Беларускія ВНУ па-над усё!