Эканоміка

У Беларусі пачнуць выпускаць сухія вінаградныя віны са сваёй сыравіны

У Беларусі вывелі першы айчынны сорт тэхнічнага вінаграду, які дазволіць вырабляць натуральныя сухія віны з мясцовай сыравіны. Гэтага дабіліся навукоўцы Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Сярод іншых навінак, распрацаваных беларускімі спецыялістамі, — сарты персіку «Лойка», рэмантантных малін «Вераснёвая», ляшчыны «Лал», «Яшма» і «Аркадзь», а таксама глогу «Сваяк».

Асаблівая ўвага нададзена цёмна-сіняму вінаграду тэхнічнага прызначэння, які атрымаў назву «Ларэт». Укараненне яго ў сельскую гаспадарку дазволіць пачаць у краіне вытворчасць натуральнага сухога вінаграднага віна з уласнай сыравіны.

Увогуле зараз навукоўцы працуюць над 76 відамі раслін, уключаючы бульбу, плады, ягады, арэхаплодныя і агароднінныя культуры.

Беларускія сарты бульбы займаюць каля 50-55% у сельгаспасадках, яблыневыя і грушавыя сады забяспечаныя на 80% айчыннымі сартамі, а ў агароднінных пасадках — 20%.

У галіне агародніцтва беларускія навукоўцы стварылі 102 сарты і 37 гібрыдаў, у тым ліку для таматаў, агуркоў і капусты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міншчына ў лідарах па недахопе медыкаў. Што адбываецца ў беларускай медыцыне?

Міншчына ў лідарах па недахопе медыкаў. Што адбываецца ў беларускай медыцыне?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі расійскіх вайскоўцаў лячыліся ў беларускіх бальніцах1

Трамп не лічыць, што ўдзел Зяленскага ў перамовах аб міры «вельмі важны»25

Памілаваны экс-палітвязень Арцём Баярскі знайшоў працу і плануе аднавіцца на хімфаку БДУ10

Лукашэнка падпісаў указ аб узмацненні паўнамоцтваў выканкамаў 8

З'явілася электронная бібліятэка помнікаў пісьменства, запісаных беларускай арабіцай3

Фрыдман прапануе нестандартныя спосабы, як прыцягнуць увагу ЗША да Беларусі3

«У галовах людзей, якія ў захапленні ад Трампа, адбываецца нешта падобнае, як было 100 гадоў таму»25

«Гэта ела маё дзіця». Мінчанка купіла ў краме выпечку з металічнай стружкай5

У Беларусі мароз — чыноўнікі дасталі свае шапкі ШМАТ ФОТА21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міншчына ў лідарах па недахопе медыкаў. Што адбываецца ў беларускай медыцыне?

Міншчына ў лідарах па недахопе медыкаў. Што адбываецца ў беларускай медыцыне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць