Грамадства66

Мінпрыроды назвала два самыя зялёныя гарады Беларусі і адну вобласць

Міністр прыродных рэсурсаў Сяргей Масляк расказаў, дзе ў краіне самыя зялёныя і квітнеючыя гарады і ці ёсць сярод іх сталіца.

Міністр расказаў, што наша краіна ўваходзіць у першую дзясятку самых лясных дзяржаў Еўропы: лясы займаюць 40,2 працэнта плошчы. Прычым 9,2 працэнта — гэта ахоўныя прыродныя тэрыторыі: запаведнікі, нацыянальныя паркі і іншыя.

Сярод абласных цэнтраў самы азелянёны горад — гэта Віцебск.

Калі казаць пра вобласць у цэлым, то самая азялененая тэрыторыя — Гомельшчына.

А самы зялёны раённы цэнтр знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці — гэта Дрыбін.

Паводле слоў міністра, нарматыў азелянення ў 40 працэнтаў дасягнуты ва ўсіх гарадах краіны.

Што тычыцца сталіцы, то, кажа Сяргей Масляк, азеляніць двухмільённы мегаполіс складаней, чым горад, дзе жыве 20 тысяч чалавек.

Але ў сталіцы — шмат кветак. Так, за мінулы год у краіне высаджана 20,5 мільёна кветак, з іх больш за палову — у сталіцы, дрэў — 348,5 тысячы (17 працэнтаў у Мінску), кустоў — 566 тысяч (60 працэнтаў у Мінску).

Каментары6

  • Осинка
    12.02.2025
    От антигололёдной соли зелень гибнет.
  • Больш за тое
    12.02.2025
    Мікрараёны, садзяць дрэвы некалькi разоу на тым жа месцы, дзе яны былi ужо зломаны або ссохлi. Напрыклад, каля дзiцячай горкi. Цi побач з дарогай, якую узiмку пасыпаюць соллю.
  • ваван
    12.02.2025
    Мікрараёны, дрэвы садзяць. За саджанцами нават у цэнтры Менску не ДАГЛЯДАЮЦЬ. Стаяць ХВОРЫЯ... ;)
    П.с... Адзин з синими пальцами многа гадоу таму крычэу што трэба каб МКАД быу зялены.... Але видаць снайпера спужауся - так и стаиць голы....

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

Новая рэдакцыя пагаднення Украіны з ЗША аб карысных выкапнях можа быць яшчэ кабальнейшай за папярэднюю29

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць