Грамадства1111

«Упаў у раёне райвыканкама, кучу міліцыі нагналі, у тым ліку АМАП». У Хойніках упаў расійскі дрон

Жыхары раённага цэнтра Хойнікі Гомельскай вобласці расказалі «Флагштоку» аб падзенні ў цэнтры горада расійскага ўдарнага беспілотніка 9 лютага. 

БПЛА тыпу Shahed-136. Ілюстратыўнае фота

Па словах аднаго з відавочцаў, дрон «прызямліўся» ў раёне райвыканкама прыкладна ў 3:30 ночы і ледзь не трапіў у 5-павярховы жылы дом №3 па завулку Катоўскага:

«Ляцеў недзе з боку паўночнага ўсходу. Упаў амаль у 5-павярховік. Увесь дом эвакуіравалі, засялілі ў гатэль. Бліжэйшыя магазіны днём закрылі. Пасля абеду дрон вывезлі і ўзарвалі. Увесь горад на вушах. Кучу міліцыі нагналі, у тым ліку АМАП».

Іншая крыніца пацвердзіла інфармацыю:

«З раніцы ўсё было ачэплена, беспілотнік упаў побач з выканкамам, былі сапёры, МНС і міліцыя».

Месца падзення беспілотніка ў цэнтры Хойнікаў. Візуалізацыя: «Флагшток»
Месца падзення беспілотніка ў цэнтры Хойнікаў. Візуалізацыя: «Флагшток»

Такім чынам, БПЛА ўпаў у Хойніках без дэтанацыі. Яго дакладная мадэль невядома, верагодна, гэта была найбольш распаўсюджаная мадэль, якую Расійская Федэрацыя прымяняе для ўдараў па Украіне — дрон тыпу Shahed-136 (Герань-2).

Таксама нельга выключаць, што ў Беларусь заляцеў расійскі дрон-падманка Гербера, які служыць для перагрузкі ўкраінскага СПА і не ўтрымлівае выбуховага рэчыва. 

Побач з месцам падзення беспілотніка таксама знаходзіцца музычная школа. Туды патэлефанаваў «Флагшток» ад імя бацькі і спытаў, ці бяспечна сёння адпраўляць дзіця на заняткі:

«Вядома, учора ўжо ўсё прыбралі, усё добра», — пацвердзілі ў школе.

Улады і спецслужбы вырашылі схаваць інфармацыю аб падзенні беспілотніка ў цэнтры Хойнікаў. Няма ніводнай публікацыі пра гэтае здарэнне.

Уначы 9 лютага Расія масава атакавала Украіну ўдарнымі беспілотнікамі. Частка дронаў заляцела на тэрыторыю Беларусі.

Па афіцыйнай інфармацыі Паветраных сіл Украіны, ноччу 9 лютага Расія запусціла па Украіне 151 «шахед». Пацверджана збіццё 70 БПЛА. 74 БПЛА-імітатары — лакацыйна страчаныя. 

Раней жыхары Хойніцкага раёна, які мяжуе з Украінай і дзе ўжо фіксаваліся залёты расійскіх дронаў, прасілі пра абарону навучальных устаноў ад БПЛА. Сваю просьбу мясцовыя жыхары тлумачылі трывогай за бяспеку дзяцей. Аднак кіраўніцтва аблвыканкама перанакіравала зварот у галоўнае ўпраўленне адукацыі «з просьбай паведаміць падпісантам і аблвыканкаму аб прынятым рашэнні». Больш нічога не паведамлялася. А электронны сэрвіс, на якім была апублікаваная гэтая петыцыя, абвясцілі экстрэмісцкім.

Каментары11

  • Однако
    10.02.2025
    Украинские дроны в Беларусь не залетают, только братские российские.
  • Yauhen
    10.02.2025
    There is no war in Ba Sing Se
  • Па выканкаму
    10.02.2025
    Нядрэнна б атрымалася.

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

Новая рэдакцыя пагаднення Украіны з ЗША аб карысных выкапнях можа быць яшчэ кабальнейшай за папярэднюю29

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць