Вайна44

Юнакоў з акупаваных тэрыторый Украіны ўпершыню прызвалі ў армію Расіі

Маладых людзей з акупаваных частак Запарожскай, Херсонскай, Данецкай і Луганскай абласцей Украіны ўпершыню адправілі на тэрміновую службу ва Узброеныя сілы Расіі. Разам з імі ў новы прызыў адправіліся юнакі з анексаванага ў 2014 годзе Крыма, пішуць Важныя гісторыі.

Пра гэта паведамілі кіраўнікі акупацыйных адміністрацый Запарожскай і Херсонскай абласцей Яўген Баліцкі і Уладзімір Сальда, а таксама «Известия» і РІА Навіны. 

Цырымоніі адпраўкі ў войскі адбыліся ў Батайску Растоўскай вобласці і ў Сімферопалі. 

Чыноўнікі і дзяржСМІ сцвярджаюць, што прызыўнікоў з акупаваных тэрыторый не будуць адпраўляць у зону баявых дзеянняў, а пакінуць служыць у частцы Паўднёвай вайсковай акругі, уключаючы Каўказ і анексаваны Крым. Раней акупацыйны кіраўнік часткі Запарожскай вобласці Баліцкі абяцаў, што жыхароў рэгіёну не будуць мабілізоўваць у армію РФ пяць гадоў з моманту анексіі рэгіёну.

 З пачаткам поўнамаштабнай вайны ў 2022 годзе жыхароў «ЛДНР» гвалтоўна забіралі ў падраздзяленні так званай народнай міліцыі непрызнаных рэспублік. Тады байцы без рыштунку і падрыхтоўкі панеслі каласальныя страты ў баях з арміяй Украіны. Неўзабаве з «народных міліцый» пачалі дэмабілізоўваць студэнтаў. З восені 2022 года падраздзяленні «ЛДНР» інтэгравалі ў армію Расіі.

Каментары4

  • Жыве Беларусь!
    20.11.2024
    Гэтыя маладыя людзі з Херсоншчыны і Запарожская вобласці выхаваныя як украінцы. Спадзяюся, сярод іх знойдзецца вялікая колькасць тых, хто зможа ў патрэбны час выкарыстаць зброю супраць расейскага акупанта. Слава Украіне.
  • Янка
    20.11.2024
    Чыноўнікі і дзяржСМІ сцвярджаюць, што прызыўнікоў з акупаваных тэрыторый не будуць адпраўляць у зону баявых дзеянняў, а пакінуць служыць у частцы Паўднёвай вайсковай акругі, уключаючы Каўказ і анексаваны Крым. Раней акупацыйны кіраўнік часткі Запарожскай вобласці Баліцкі абяцаў, што жыхароў рэгіёну не будуць мабілізоўваць у армію РФ пяць гадоў з моманту анексіі рэгіёну.

    Гэта сапраўды смешна! Куды яшчэ ня будуць адпраўляць? Батальон Барс - гэта толькі для чыноўнікаў, каб тыя за пару месяцаў камфортнага знаходжання у 3-4 эшэлоне маглі атрымаць статус удзельнікаў "СВА" і вернуцца на свае пасады альбо падвышэнне з усісмі адпаведнымі прывілеямі. А халопаў толькі ў штурмы, на мяса! З мужчынскім насельніцтвам "ЛДНР" у лютым 2022 ніхто не цырымоніўся. Гэта адказ усім, хто дагэтуль не разумее, навошта трэба імкнуцца да таго, каб размаўляць па беларуску.
  • Din Don
    20.11.2024
    А вы гаварыли у россии нет резервов. Скоро с Северо Западного края призывать будут.

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

Новая рэдакцыя пагаднення Украіны з ЗША аб карысных выкапнях можа быць яшчэ кабальнейшай за папярэднюю29

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць