Па інфармацыі, якую «Наша Ніва» атрымала з некалькіх крыніц з тэатральнага кола, акцёраў РТБД, якіх раней затрымлівалі на суткі, звольнілі з тэатра.
Яшчэ ў абед 31 кастрычніка ў раздзеле «Асобы» віселі партфоліа акцёраў Максіма Брагінца, Змітра Давідовіча і Арцёма Курэня, але цяпер іх адтуль прыбралі.

На гэтым трыа трымалася значная частка самых касавых, папулярных у гледачоў спектакляў, таму ў тэатры працягваюцца вымушаныя замены ў рэпертуары. Замяніць акцёраў папросту няма кім.

Пра затрыманне акцёраў РТБД стала вядома 19 кастрычніка. Пазней «Наша Ніва» даведалася, што іх асудзілі па артыкуле 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) на суткі. Акрамя Давідовіча, Курэня і Брагінца, затрымлівалі таксама яшчэ адну актрысу, але пазней адпусцілі да дзіцяці.
30 кастрычніка стала вядома, што акцёры выйшлі на волю.
Пад рэпрэсіі трапіла і былая кіраўніца тэатра.

Таксама з сайта тэатра знікла партфоліа акцёра Уладзіслава Ноздрына. Яшчэ ў красавіку ён разам з жонкай, таксама актрысай тэатра, быў асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў «хатняй хіміі» за «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).
У тэатральным коле абмяркоўваецца, што чарговыя чысткі роўныя знішчэнню тэатра.

Нагадаем, пасля выбараў 2020 года з РТБД у знак пратэсту звольніліся Андрэй Новік і Мікалай Стонька. Ілля Ясінскі быў вымушаны з'ехаць з краіны пасля таго, як яго затрымалі на адным з маршаў і зламалі пазванкі. Таксама ў канцы 2021 года з тэатра быў звольнены мастацкі кіраўнік Аляксандр Гарцуеў, які ўзначальваў РТБД з 2012 года. Таксама РТБД пакінулі Алена Баярова, Марыя Пятровіч, Марына Здаранкова і Максім Шышко.
А летам 2024-га ў тэатр прызначылі новую дырэктарку: на змену Святлане Карукінай прыйшла Святлана Навуменка.
«Чаго вам не хапала? Жыві — не хачу!» Паглядзелі «Экстрэмісты» — новы спектакль «Купалаўцаў»
«Ты хочаш казаць «мы», але кажаш «яны». Мастачка расказала, як шукае стымулы для творчасці ў адрыве ад месца сілы
Гурт Zui выпускае першы беларускамоўны альбом Arka
У Мінску адмянілі канцэрт у клубе «Рэактар». Публічны данос на іх рабіла Бондарава
Каментары