Эканоміка

Mark Formelle адкрые свае крамы ў Азербайджане і Кыргызстане

У Расіі дзейнічае 95 крамаў.

Mark Formelle

Вытворца адзення Mark Formelle плануе выйсці на рынкі Азербайджана і Кыргызстана. Падрабязнасці ў інтэрв'ю РБК расказалі заснавальнікі беларускага брэнда Андрэй Серыкаў і Святлана Сіпарава.

Яны адзначылі, што ў планах развіцця брэнду Mark Formelle — рост яго пазнавальнасці і пашырэнне ўласнай рознічнай сеткі ў Расіі.

Так, за мінулы год яна павялічылася на 29 фірменных крамаў, а ў 2024-м плануюць адкрыць яшчэ 42.

Першая крама Mark Formelle адчынілася ў Расіі ў 2014 годзе. Зараз на рынку краіны-суседкі — 95 гандлёвых пунктаў брэнду ў 30 гарадах.

Акрамя таго, заснавальнікі брэнда маюць намер пашырыць яго прысутнасць як у Беларусі, дзе ў кампаніі больш за 150 магазінаў, так і ў Казахстане, Грузіі, Арменіі і Узбекістане.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

Новая рэдакцыя пагаднення Украіны з ЗША аб карысных выкапнях можа быць яшчэ кабальнейшай за папярэднюю29

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць