Грамадства66

Галоўчанка паабяцаў стварыць музей на гарадзішчы на Менцы

На гарадзішчы, размешчаным пад Мінскам на рацэ Менка, будзе створаны музей, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас наведання месца раскопак. Паводле ягоных слоў, праца над музеем пачнецца яшчэ да завяршэння работ.

Раман Галоўчанка. Скрыншот з відэа

«Радуе, што раскопкі, якія актыўна ідуць ужо два гады і плануецца падаўжаць на трэці год, а менавіта актыўна, масава з прыцягненнем грамадскасці, студэнтаў і гэтак далей. Яны пацвердзілі ўсе першапачатковыя выкладкі, што сапраўды комплекс унікальны для ўсходнееўрапейскага рэгіёну.

Сапраўды, тут было паселішча высокага статусу, у поўным разуменні таго часу горад з адпаведнай уладай, узброенымі сіламі ў выглядзе дружыны, гандлёвым паселішчам і гэтак далей. Таму мы гаворым пра тое, што гэта паўнавартасны горад XI стагоддзя на тэрыторыі Беларусі, які, як вы правільна сказалі, абсалютна супастаўны з усімі вядомымі гарадскімі цэнтрамі таго часу», — сказаў ён.

Галоўчанка лічыць, што аб'ект трэба ўцягнуць у турыстычны абарот.

«Ён абсалютна заслужана павінен быць музеефікаваны і ўключаны ў, калі можна так сказаць, турыстычны абарот, гэта значыць павінен быў стаць адным з тых месцаў, якія прыцягваюць турыстычныя патокі як нашых грамадзян, так і нашых замежных гасцей. Таму даручэнні на гэты конт усе дадзеныя.

Цяпер трэба скончыць навуковую частку працы. Але мы вырашылі, што канчаткова не будзем так ужо ісці паслядоўна: адно спачатку, другое, потым трэцяе. Гэта расцягнецца на занадта доўгі этап.

Таму ўжо зараз адпаведныя спецыялісты пачнуць падрыхтоўку нейкіх архітэктурна-мастацкіх рашэнняў, якім чынам зрабіць так, каб, па-першае, зрабіць месца больш прывабным і не сапсаваць той каларыт, тую аўру таго выгляду, у якім гэты помнік дайшоў да нашых дзён. Гэта карпатлівая, напэўна, вельмі далікатная праца, творчая», — дадаў чыноўнік.

Ён паабяцаў таксама знайсці фінансаванне для праекта, але, па яго словах, спачатку трэба вызначыцца з тым, як будзе выглядаць музей. 

Каментары6

  • Acab
    11.10.2024
    Яшчэ бюджэтных дармаедаў.
    Во так і скаляпсуюць пад ўласнай вагой, як лосевы рогі ў анімацыі.
  • %
    11.10.2024
    Ну гэты хоць і лукашыст, але беларус
  • маленькая архітэктарка цемры
    11.10.2024
    нейкіх архітэктурна-мастацкіх рашэнняў... нейкіх

    "знайсці фінансаванне для праекта, але, па яго словах, спачатку трэба вызначыцца з тым, як будзе выглядаць музей"
    аб'явіць конкурс сярод насельніцтва. 300р. прэміі. і будуць нейкія мастацкія рашэнні

Цяпер чытаюць

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне1

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняга кінафестывалю Берлінале1

Калі вы ў Літве, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як11

Ілан Маск абверг інфармацыю, што Украіне пагражае адключэнне Starlink6

У легендарнай воданапорнай вежы ў Мінску хутка адкрыецца кавярня пад назвай «Вежа»7

Памёр Алег Васільчанка3

Новая рэдакцыя пагаднення Украіны з ЗША аб карысных выкапнях можа быць яшчэ кабальнейшай за папярэднюю29

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне1

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць