Грамадства22

Немца Крыгера прысудзілі да смерці за кастрычніцкі выбух у Азярышчы?

Прапагандыстка Людміла Гладкая надрукавала ў тэлеграме новы пост, прысвечаны працэсу, на якім асудзілі да смяротнага пакарання грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера. Канкрэтыкі мала і ў ім, але па ўскосных згадках можна прынамсі здагадвацца, у здзяйсненні якога «тэракта» ён мог абвінавачвацца. 

Карта: Motolko.help

Гладкая цытуе нейкую пажылую жанчыну, якая прысутнічала на судзе ў якасці пацярпелай: 

«Я спала, прачнулася ад выбуху, які быў вельмі жудасны… Было страшна, падумала, што нешта страшнае здарылася… Нават падумала — можа вайна…».

Жанчына, паводле слоў Гладкай, у момант свайго сну «знаходзілася ў лазні за жалезнымі дзвярыма, якія перакасіла, і яны больш не зачыняліся». Гэта, як сцвярджае прапагандыстка, сведчыць пра вялізную сілу выбуху.

Таксама Гладкая згадвае пра «паказанні дзясяткаў сведак, пацярпелых, жыхароў найбліжэйшых да месца выбуху вуліц, людзей, якія былі на чыгуначнай станцыі ў момант і пасля выбуху», а таксама пра «апытанні службоўцаў вайсковай часці».

Усё пералічанае разам з храналагічным супадзеннем дазваляе выказваць версію, што Крыгеру інкрымінавалі арганізацыю выбуху на чыгуначнай станцыі Азярышча пад Мінскам. Гэты выбух прагучаў каля 23-й гадзіны 5 кастрычніка 2023 года. 

З інфармацыі, якую Людміла Гладкая падавала раней, вынікае, што Рыка Крыгер прыехаў у Беларусь нібыта 2 кастрычніка, а затрымалі яго 13 кастрычніка. У той жа час яна сцвяржала, што заданнем яго было «правесці ў Асіповічах разведку і фатаграфаванне абʼектаў па каардынатах»

Азярышча — галоўная станцыя для пагрузкі вайсковай тэхнікі ў Мінску. Там грузяцца і беларускія, і расійскія войскі. Побач з ёю размешчаныя 120-я брыгада, 127-я брыгада сувязі, 56-ты полк сувязі.

Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў тады высветліла, што выбух на станцыі Азярышча адбыўся паміж 4 і 6 каляінамі (бліжэй да высокіх грузавых платформаў). Магутнасць выбуху ацэньвалася як даволі высокая. Тым не менш, адзначалася, што

асабліва сур'ёзных пашкоджанняў інфраструктуры (пуцей і іншых збудаванняў ды прылад) не адбылося. Наступствы выбуху не пацягнулі за сабой затрымак цягнікоў і перапынкаў у руху, паколькі 1 і 2 галоўныя каляіны не былі пашкоджаныя. Неабходнасць у аднаўленчых і значных рамонтных працах адсутнічае.

Кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў тады выказваў версію, што сабраныя яго арганізацыяй даныя дазваляюць зрабіць выснову, нібыта на станцыі Азярышча КДБ правяраў боегатоўнасць і рэагаванне на надзвычайную сітуацыю МУС і спецслужбаў.

Каментары2

  • Абв
    22.07.2024
    Режим набирает заложников за хлопки, причем лукашистские судилища уже успели вынесли смертный приговор. Если не ошибаюсь, чем то похожим промышлял и Каддафи. Как он в итоге кончил все прекрасно помнят.
  • Ёсік
    22.07.2024
    Які выбух? Улады казалі, што ўсё ціха, аніякага здарэньня не было. 72

Цяпер чытаюць

Пратасевіч: Вядомы выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне

Пратасевіч: Вядомы выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Калі вы ў Літве, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як11

Ілан Маск абверг інфармацыю, што Украіне пагражае адключэнне Starlink6

У легендарнай воданапорнай вежы ў Мінску хутка адкрыецца кавярня пад назвай «Вежа»7

Памёр Алег Васільчанка3

Новая рэдакцыя пагаднення Украіны з ЗША аб карысных выкапнях можа быць яшчэ кабальнейшай за папярэднюю29

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч: Вядомы выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне

Пратасевіч: Вядомы выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць