Свет55

Эрдаган: мэта апазіцыі — Дамаск. Мы прапанавалі Асаду разам вызначыць будучыню Сірыі, але адказу не было

Прэзідэнт Турцыі пракаментаваў прасоўванне войскаў паўстанцаў у Сірыі.

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Paul Ellis Pool Getty Images

Рэджэп Таіп Эрдаган пасля пятнічнай малітвы выказаўся наконт вайны ў Сірыі.

Войскі паўстанцаў узялі Алепа і Хаму, а цяпер прасоўваюцца да Хомса.

«Ідліб, Хама, Хомс, і, вядома, мэта — Дамаск. Апазіцыя працягвае гэты рух. Мы спадзяемся, што гэты рух у Сірыі працягнецца без здарэнняў і бед.

Падчас супраціву супраць тэрарыстычных арганізацый мы звярнуліся да Асада з заклікам: давай разам вызначым будучыню Сірыі. Аднак станоўчага адказу не было», — цытуе Эрдагана CNN Turk.

Уначы паўстанцы ў Сірыі з занятай Хамы выйшлі на подступы да Хомса — трэцяга па велічыні горада краіны. Яго падзенне адрэжа Дамаск ад партоў на Міжземным моры, дзе размешчаныя расейскія вайсковыя базы. Турцыя падтрымлівае цэлы шэраг фарміраванняў, якія ваююць супраць войскаў Башара Асада.

Каментары5

  • 06.12.2024
    " Ихтамнет " увлекательная игра .
    Это вам не шахтаты . Эрдоган в неё научился . И теперь не остановить.
  • CD
    06.12.2024
    Эрдаган паказаў на прыкладзе паспяховага ўзброенага супраціву ў Сірыі супраць Асада на якой мове належыць размаўляць з пуціным і іншымі тыранамі.
  • ЯК Рамановых імперыя ў 1917 маскоўская ІМПЕРЫЯ не цягне Больш...
    07.12.2024
    карабах, абхазія, сірыя маскоўская ІМПЕРЫЯ не цягне Больш , яна стратэгічна расцягнута як савок быў ў 1985, ЯК Рамановых імперыя ў 1917

    ps

    "Sic semper evello mortem tyrannis" (гэта чакае усіх тыранаў )

Цяпер чытаюць

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне1

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэдказямельныя металы, нафта, і ўсё, што зможам атрымаць»: Трамп заявіў, што яшчэ хоча замест «укладзеных ва Украіну грошай»23

Беларус адкрыў у Варшаве студыю манікюра, дзе робяць пачварныя пазногці ФОТЫ6

2025 — год топавых кінасіквэлаў. Працяг якіх фільмаў варта не прапусціць6

Міншчына ў лідарах па недахопе медыкаў. Што адбываецца ў беларускай медыцыне?5

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняга кінафестывалю Берлінале1

Калі вы ў Літве, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як11

Ілан Маск абверг інфармацыю, што Украіне пагражае адключэнне Starlink6

У легендарнай воданапорнай вежы ў Мінску хутка адкрыецца кавярня пад назвай «Вежа»7

Памёр Алег Васільчанка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне1

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць