Аляксандр Лукашэнка прапануе знізіць здабычу калійных угнаенняў. Такую заяву ён зрабіў, узгадняючы прызначэнне Андрэя Рыбакова гендырэктарам ААТ «Беларуськалій», піша БелТА.

«Я прасіў бы цябе прапрацаваць (я не ставіў гэтую задачу раней) пытанне, з кім гэта трэба (асабліва з расіянамі), па здабычы. Я такіх цэн наогул не памятаю ў гісторыі: вельмі нізкія цэны на калійныя ўгнаенні, хоць праца шахцёраў няпростая.
Можа быць, нам з расіянамі перагаварыць, параіцца і працэнтаў на 10, можа, 11, знізіць здабычу калійных угнаенняў. Не тое што дэфіцыт на рынку з'явіцца, а ўсе зразумеюць, што гэта дарагая прадукцыя і за яе трэба плаціць адпаведныя сродкі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у «Белнафтахім» і на «Беларуськалій»
«Гродна Азот» расказаў, як змяніў стратэгію продажаў з-за санкцый
Якія краіны цяпер купляюць калій у Беларусі і колькі
Беларусь удвая скараціла пастаўкі калію ў Кітай — выціскаюць Расія і Канада
Беларускі экспарт у Еўрасаюз скараціўся на 75%. Ці атрымалася знайсці замену еўрапейскаму рынку?
Каментары
Конкуренты только поприветствуют такое решение...