У цэнтры Мінска людзі выгульвалі сабак проста па лёдзе Свіслачы. Іх ганялі ратавальнікі
Мінчане на фоне марозу вырашылі выпрабаваць лёд Свіслачы проста ў цэнтры горада. І трохі напружылі ратавальнікаў.

Увечары нядзелі на лёд Свіслачы каля Траецкага прадмесця высыпалі людзі. Сярод іх было нямала падлеткаў, нехта нават вырашыў выгуляць сабаку.
Некаторых спынялі ратавальнікі ў аранжавых камізэльках і накіроўвалі ў бок берага. Аднак замест іх на лёдзе з'яўляўся нехта іншы, піша Onliner.

«На лёд можна выходзіць, калі яго таўшчыня складае 7 сантыметраў, але непаўналетнім без дарослых увогуле забаронена знаходзіцца паблізу вадаёмаў, не кажучы ўжо пра выхад на лёд.
У цэнтры працавалі ратавальнікі і асабіста старшыня АСВОД Цэнтральнага раёна Мінска Сяргей Малахоўскі. Яны прасілі перайсці на бераг дзяцей і тых, хто гуляў без выратавальнай камізэлькі. Без яе выхад на лёд забаронены для ўсіх», — распавяла прадстаўнік АСВОД Кацярына Міхалёва.
Таўшчыня льду Свіслачы ў цэнтры горада ў панядзелак складае 12—13 сантыметраў.
Каментары