Музыка22

Элтан Джон скончыў развітальны гастрольны тур — ён расцягнуўся на 5 гадоў

Элтан Джон афіцыйна завяршыў сваё сусветнае турнэ Farewell Yellow Brick Road. Яно ўключала 333 канцэрты і доўжылася амаль пяць гадоў, як піша NME.

Фота: Jim Dyson / Redferns / Getty Images

«У мяне была самая выдатная кар'ера… Неймаверна», — сказаў Джон (цытата паводле Rolling Stone).

«Пяцьдзясят гадоў чыстай асалоды музыкай… Наколькі мне пашанцавала? […] Вы купілі сінглы, кампакт-дыскі, альбомы, касеты… Што яшчэ больш важна, вы купілі квіткі на канцэрты. Вы ведаеце, як моцна я люблю граць ужывую. Граць для вас было сэнсам майго жыцця. Вы былі проста цудоўныя», — сказаў ён на канцэрце ў Стакгольме ў суботу ўвечары.

Апошняй выкананай са сцэны песняй стала Goodbye Yellow Brick Road.

Goodbye Yellow Brick Road выпусцілі ў 1973 годзе, яна паслужыла адначасова другім сінглам і загалоўным трэкам сёмага студыйнага альбома Джона. За апошнія 50 гадоў Джон выканаў гэтую песню ўжывую прыкладна 1475 разоў (па падліках setlist.fm).

Чаму тур быў такім доўгім? Элтан Джон пачаў яго ў верасні 2018 года ў Алентаўне, штат Пенсільванія. Тур працягваўся па Паўночнай Амерыцы, Еўропе, Аўстраліі і Новай Зеландыі да сакавіка 2020 года, пасля чаго быў адкладзены амаль на два гады як праз пандэмію COVID-19, так і праз траўму сцягна, пасля якой Джону спатрэбілася аперацыя, каб аднавіцца.

Тур аднавіўся ў студзені 2022 года ў Новым Арлеане.

У маі 2023 года тур быў афіцыйна прызнаны самым касавым сусветным турам усіх часоў.

Цікава, што ў 1979 годзе Элтан Джон наведваў футбольны матч паміж мінскім «Дынама» і ЦСКА, які праходзіў у Маскве.

Элтан Джон і яго менеджар Джон Рыд на матчы мінскага «Дынама» ў Маскве, 26 мая 1979 года. Фота: AP Photo/Boris Yurchenko

Каментары2

  • Daniel
    09.07.2023
    Bye!
  • Gorliwy Litwin
    10.07.2023
    Пара да Кабзона. Той таксама вельмі доўга развітваўся.

Цяпер чытаюць

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне1

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Міншчына ў лідарах па недахопе медыкаў. Што адбываецца ў беларускай медыцыне?5

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняга кінафестывалю Берлінале1

Калі вы ў Літве, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як11

Ілан Маск абверг інфармацыю, што Украіне пагражае адключэнне Starlink6

У легендарнай воданапорнай вежы ў Мінску хутка адкрыецца кавярня пад назвай «Вежа»7

Памёр Алег Васільчанка3

Новая рэдакцыя пагаднення Украіны з ЗША аб карысных выкапнях можа быць яшчэ кабальнейшай за папярэднюю29

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне1

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць