Грамадства88

Былы кіраўнік «Белага легіёна» Сяргей Чыслаў: Гэта ўкладваецца ў сцэнар мірнай акупацыі

«Наша Ніва» расшукала за мяжой былога лідара «Белага легіёна» Сяргея Чыслава. Цяпер ён займаецца бізнэсам і асэнсоўвае мудрасць жыцця ў тыбецкім манастыры.

«Трэба стварэнне страшылкі для людзей. Калі на выхадных у інтэрнэце з’явілася падстаўная ўлётка ад імя «Белага легіёна», то было нядобрае адчуванне. У мяне было тры версіі, адкуль гэта магло ўзяцца: 1. Ультрапатрыёты. 2. Беларускія ўлады. 3. Расійскі след.

Першая версія вельмі хутка адпала, а другая і трэцяя могуць паміж сабой перасякацца. Я памятаю і раней перад выбарамі 2010 года праз КДБ, калі ім кіраваў непрафесіянал Зайцаў, укідвалі такія страшылкі для кіраўніка краіны.

Гэта ж такая карцінка атрымліваецца! «Белы легіён» запрашае нейкіх сяброў з Расіі і Украіны, лагеры баевікоў, машына з рэчывам, падобным да траціла, спрабуе прарвацца праз украінска-беларускую мяжу. Мне, дарэчы, хочацца спытаць, што гэта за рэчыва такое падобнае да траціла? Гаспадарчае мыла?

І вось такія даклады кладуць гаспадару на стол. Натуральна, што тут можа сарваць галаву.

Гэта ўсё ўпісваецца ў сцэнар мірнай акупацыі Беларусі, якую праводзіць Расія. Адбываецца зачыстка краіны ад людзей, якія здольныя супрацьстаяць такім планам.

Нездарма гэта ўсё пачалося ў Курапатах. Нас спрабуюць акунуць у 1937-ы год. Толькі агульнабеларуская салідарнасць, як было ва Украіне, можа сарваць такія планы».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Прэпараты ад алергіі, якія ўжываюць мільёны людзей, могуць павялічваць рызыку дэменцыі — вучоныя2

На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс ФОТА10

Мінчук, які павінен быў даглядаць смяротна хворых у хоспісе, афармляў на іх мікрапазыкі2

Дызайнер прыдумаў новы беларускі інтэр’ерны стыль — беландзі. Што гэта такое?7

Ці ведаеце вы, у якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання?7

Маск загадаў усім федэральным чыноўнікам ЗША справаздачыцца, што яны робяць, або звольніцца21

Беларуску затрымалі ў Пецярбургу «за абразы Лукашэнкі»5

У Нямеччыне пачаліся датэрміновыя выбары ў Бундэстаг, якія прывядуць да змены ўлады4

Звесткі Пентагона абвяргаюць заявы Трампа, што ЗША выдзелілі Украіне $350 млрд8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць