Грамадства2929

Кныровіч патлумачыў, чаму лепш галасаваць на выбарах за Гайдукевіча, чым за Лукашэнку

Галасаваць супраць усіх, ці цалкам байкатаваць. Так сёння выглядаюць прапановы дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкія выбары, якія ўлады прызначылі на 26 студзеня.

Сябра Каардынацыйнай рады, блогер Аляксандр Кныровіч раней прапанаваў дэмакратычным сілам выкарыстаць падчас прэзідэнцкіх выбараў тактыку «разумнага галасавання». Ідэя заключаецца ў тым, каб апаненты ўлады арганізавана галасавалі за любога контркандыдата Лукашэнкі. Сам блогер прапанаваў галасаваць за Алега Гайдукевіча. Акурат у пятніцу лідар праўладнай ЛДПБ абвясціў, што пойдзе на выбары, нагадвае Радыё Свабода.

«Мы разумеем, што 26 студзеня не будзе ніякіх выбараў. Гэта фармальная працэдура перапрызначэння Лукашэнкі. І ад таго, як прагаласуюць людзі, не залежыць нічога. Я нават упэўнены, што ў бюлетэнях не будзе імёнаў Чэрачань, Канапацкая ці Дзмітрыеў, людзей, якія хоць неяк могуць выглядаць як нейтральныя кандыдаты.

Ёсць галасы, якія кажуць, што ня трэба рабіць яўку. Але ж мы разумеем, што ў Беларусі каля 30% жыхароў — гэта прыхільнікі Лукашэнкі. І гэтага дастаткова, каб зрабіць любую тэлевізійную карцінку.

І ў гэтых умовах мы маем магчымасць нешта зрабіць ня з тым, што будзе ў канчатковых пратаколах, а з тым, як мы ставімся да людзей, якія сімпатызуюць дэмакратычным ідэям. Гэта можа быць Гайдукевіч альбо любы іншы кандыдат. Як і «супраць усіх», гэта падыход супраць Лукашэнкі.

Але падыход «супраць усіх» не дазваляе афіцыйна агітаваць супраць Лукашэнкі. Гэта партызанскі падыход, бо ў Беларусі агітацыя «супраць усіх» забароненая.

А з падыходам «разумнага галасавання» можна казаць, што «Гайдукевіч лепшы за Лукашэнку» і расказваць, што адбываецца ў краіне. Любы ўмоўны Іваноў зараз лепшы за Лукашэнку».

Каментары29

  • Ганьба
    26.10.2024
    Ачмурэнныя "прапановы ад дэмсілаў". Ідэяў няма, сэнсу ні ў якой прапанове няма, але вы трымайцеся там!
  • Зенусь
    26.10.2024
    Як бы Кныровіч не прасіў, ну не магу я прагаласаваць за гайдукевіча. Ванітуе мяне ад яго
  • Жора
    26.10.2024
    Няма выбараў - няма галасавання - няма патрэбы нікуды ісці.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне24

СБУ выкрыла больш за 100 агентурных сетак. Расійскія агенты планавалі забіць Зяленскага, Буданава і кіраўніка самой СБУ2

Прэпараты ад алергіі, якія ўжываюць мільёны людзей, могуць павялічваць рызыку дэменцыі — вучоныя2

На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс ФОТА10

Мінчук, які павінен быў даглядаць смяротна хворых у хоспісе, афармляў на іх мікрапазыкі2

Дызайнер прыдумаў новы беларускі інтэр’ерны стыль — беландзі. Што гэта такое?7

Ці ведаеце вы, у якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання?7

Маск загадаў усім федэральным чыноўнікам ЗША справаздачыцца, што яны робяць, або звольніцца21

Беларуску затрымалі ў Пецярбургу «за абразы Лукашэнкі»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць