Ганна Канапацкая прапануе сацыял-дэмакратам падтрымаць яе на выбарах
У тэлеграм-канале Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), якая ў мінулым годзе была ліквідаваная ўладамі, з'явілася паведамленне, што Ганна Канапацкая пачала фармаваць ініцыятыўную групу па вылучэнні сябе кандыдаткай у прэзідэнты.

Ганна Канапацкая
Як сцвярджаецца, Канапацкая нібыта пачала звяртацца да сябраў БСДП з прапановай увайсці ў склад яе ініцыятыўнай групы.
БСДП ўспрымае падобныя прапановы як правакацыі і заклікае сваіх прыхільнікаў не паддавацца на іх і ўстрымацца ад удзелу ў складзе членаў ініцыятыўных груп любых кандыдатаў у выбарчай кампаніі-2025.
Каментары